“Моладзь Дзятлаўшчыны – вектары росту”

Пад такой назвай у раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з элементамі трэнінгу прайшла дыялогавая лідар-пляцоўка дэпутатаў і членаў моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў.

Паколькі маладыя парламентарыі былі закліканы глыбей азнаёміцца з работай органаў дзяржаўнай улады і Урада, навучыцца прымаць важныя рашэнні і паспяхова крочыць да пастаўленых мэтаў, удзел у форуме прыняла член моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь другога склікання, педыятр цэнтральнай раённай бальніцы Вікторыя Тыць. Мадэратарам лідар-пляцоўкі выступіла каардынатар моладзевага парламента, педагог-арганізатар цэнтра дадатковай адукацыі Ірына Мішчанка.

Перш, чым прыступіць да асноўных тэм, Ірына Анатольеўна расказала, як на Дзятлаўшчыне з удзелам маладых актывістаў ГА “БРСМ” і ГА “БРПА” праходзяць дабрачынныя акцыі “Цуды на Каляды” і “Нашы дзеці”, затым прапанавала прысутным некалькі заданняў трэнінгу на згуртаванасць. Выніковае выкананне іспытаў удзельнікамі форуму яшчэ раз даказала, што яны паспяхова прытрымліваюцца выбранага для сябе дэвізу: “У адзінстве – наша сіла, у імкненні – наша жыццё!”.

Цікавым і змястоўным было выступленне Вікторыі Тыць, якая расказала аб фарміраванні моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і кірунках яго работы.

– Моладзевы парламент, або Савет, пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь быў створаны 2 ліпеня 2020 года і з’яўляецца кансультатыўна-дарадчым органам, які ажыццяўляе сваю дзейнасць на грамадскіх пачатках, – адзначыла малады дэпутат. – 5 жніўня 2022 года пачало сваю работу другое скліканне моладзевага Савета, у састаў якога я ўваходжу як прадстаўніца Гродзенскай вобласці і Дзятлаўшчыны ў прыватнасці. Увогуле, маладыя члены Савета – гэта грамадзяне Рэспублікі Беларусь 18-31 гадоў, як правіла, з органаў моладзевага парламентарызму: ад кожнага раёна і горада абласнога падпарадкавання прэзідыумы мясцовых Саветаў дэпутатаў дэлегіравалі ў састаў Моладзевага парламента па адным кандыдаце, ад горада Мінска – 10, усяго іх 138 чалавек. У моладзевым парламенце сфарміравана 10 камісій па кірунках дзейнасці. Я увайшла ў састаў камісіі па сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя.

Вікторыя Тыць расказала і пра рэгулярныя пасяджэнні прэзідыума моладзевага Савета са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай, спынілася на тым, як рэалізуюцца ўнікальныя праекты для беларускіх маладых лідараў, адзначыла, што моладзевыя дэпутаты прымаюць удзел у асабістых прыёмах грамадзян і падтрымліваюць сувязі з маладымі парламентарыямі з Расійскай Федэрацыі. Яшчэ яна падрабязна патлумачыла, хто і якім чынам можа ўвайсці ў састаў моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.

Напрыканцы форуму Вікторыя Андрэеўна пажадала яго ўдзельнікам быць заўсёды актыўнымі і ініцыятыўнымі, не баяцца выказваць свае думкі і ідэі, часцей збірацца разам, скіроўваць усю энергію і патэнцыял на развіццё роднага краю.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадаставіла Ірына МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

11 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

11 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

12 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

12 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

13 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

13 часов ago