10 жніўня з удзельнікамі аматарскага аб’яднання «Праменьчык», што працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, ладзілася літаратурная замалёўка «Мой край родной в стихах и прозе».

Мерапрыемства было прысвечана Году народнага адзінства. У час яго ішла размова аб прыгажосці роднага краю, якая адлюстравана ў творах мясцовых пісьменнікаў і паэтаў. Для прагляду было прапанаванавідэа, падрыхтаванае Дзятлаўскай раённай бібліятэкай, «#Мы — Беларусы. Дзятлаўскі раён», аб самых цікавых і прыгожых мясцінах Дзятлаўшчыны, і прэзентацыя «Літаратурная Дзятлаўшчына».

Сучасныя паэты нашай малой радзімыжывуць сярод нас. Здавалася б, звычайныялюдзі,але ў мітусні паўсядзённых клопатаўяны не перастаюць здзіўляцца прыгажосці роднай зямлі, бачыць тое, што для многіх з нас стала звыклым і незаўважным, вучаць ганарыцца сваёй малой радзімай, наводзяць надумкі пра тое, што таленты нараджаюцца, жывуць і ствараюць геніяльныя творы не толькі ў сталіцах, але і ў самых аддаленых кутках нашай Беларусі.У час мерапрыемства гучалі вершы нашых мясцовых паэтаў: Алены Малько, Алены Абрамчык, Яўгена Мацвеева, Віктара Шымука, Веры Хрышчановіч, Леанарды Юргілевіч,  асноўная тэма якіх — разважанні пра людзей і іх узаемаадносіны, дабро і зло, каханне, гісторыя роднага краю. Напрыканцы ўсе жадаючыя пазнаёміліся зкніжнай выставай «Літаратурная Дзятлаўшчына».

Алена ЯКАЎЧЫК,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённнай бібліятэкі

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Задачы сур’ёзныя, але рэзервы ёсць
Навагодні настрой. ААТ “Граніт-Агра” (фотафакт)
Дом, дзе пануе каханне

Похожие публикации