У рамках акцыі “Нашы дзеці” ў Гезгалаўскім яслях-садзе прайшоў навагодні ранішнік, на які былі запрошаны дзеці са шматдзетных сем’яў, сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзеці-інваліды.
У госці да іх прыйшла Снягурка, а затым разам яны паклікалі і Дзеда Мароза. Навагодні чараўнік дапамог запаліць агеньчыкі на ёлачцы, паслухаў прыгожыя навагоднія вершы, павадзіў разам карагоды вакол навагодняй прыгажуні, пагуляў з дзецьмі ў снежкі. Але аказалася, што Дзед Мароз, пакуль ішоў на ранішнік, згубіў недзе ў сумётах свой мяшок з падарункамі. На навагоднім паравозіку ўсе разам адправіліся яго шукаць. Неўзабаве па тэлефоне паведамілі, што мяшок знайшоўся, але чамусьці ён быў пусты. Дзеці вельмі засмуціліся, а Дзед Мароз пры дапамозе свайго чароўнага посаха здзейсніў цуд: не толькі напоўніў куфэрак дзіцячымі падарункамі, але і падарыў ім веру ў дабро, шчаслівыя ўсмешкі і сапраўдны святочны настрой.
Мы ўдзячны дарослым, нераўнадушныя сэрцы якіх штогод дапамагаюць нам у добрых справах, дораць дзецям такія неабходныя ім цеплыню і клопат.
Усё, што мы робім ад душы для дзяцей, вернецца некалі і нам дабром.
Галіна ГАЎРОШ,
педагог сацыяльны
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
На Дзятлаўшчыне праходзіць праверка работы аб’ектаў аховы здароўя і сацыяльных аб’ектаў у сферы пажарнай бяспекі,…
В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…
КГК Гродненской области выявил нарушения при исполнении поручения Главы государства о наведении порядка на земле…
Комитетом государственного контроля Гродненской области изучается вопрос своевременности выплаты заработной платы, среднего заработка за время…
Указ Президента Республики Беларусь от 27.11.2000 № 631 «О предоставлении льготных кредитов отдельным категориям граждан». Данная…
Организаторы его проведения – Белорусский профессиональный союз работников транспорта и коммуникаций и его молодежный совет.…