Напярэдадні і ў перыяд летніх канікулаў увага ратавальнікаў заўсёды ў першую чаргу накіравана на максімальнае забеспячэнне бяспекі дзяцей. Напэўна таму ў гэты перыяд, як ніколі на працягу года, задачы акцый, якія праводзяцца, і сканцэнтраваныя на дзецях. Таму і рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных» плаўна перайшла ў акцыю «Канікулы без дыму і агню».
Менавіта для гэтага работнікі МНС Дзятлаўскага раёна сумесна з прадстаўнікамі Асвода і прадстаўнікамі БДПО і накіраваліся ў прышкольныя лагеры раёна для таго, каб расказаць дзецям пра небяспеку дзіцячага свавольства з агнём, дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару і іншых надзвычайных сітуацый, у чарговы раз нагадаць нумары экстраных службаў. Пільная ўвага заўсёды надавалася аблюбаванаму занятку дзяцей — бяспечным паводзінам у лясах і на вадаёмах.
Першым прышкольныя лагеры, у які накіраваліся Дзятлаўскія ратавальнікі, стаў лагер цэнтра карэкцыйнага развіваючага навучання і рэабілітацыі дзіцяці г. Дзятлава. Дзеці ведалі пра прыезд гасцей загадзя і з нецярпеннем чакалі гэтай сустрэчы. Нягледзячы на пэўныя абмежаванні здароўя ў некаторых дзяцей, ратавальнікі далі ўсім дзеткам магчымасць не толькі агледзець тэхніку і азнаёміцца з яе працай, але і самастойна прымераць на сабе рыштунак, а таксама ўсе жадаючыя змаглі пасядзець за рулём пажарнага аўтамабіля. Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі сувеніры.
А вось дзеці з прышкольных лагераў раёна ў рамках акцыі змаглі паўдзельнічаць у розных конкурсах, паглядзець мультфільмы з серыі «Чароўная кніга», даведацца пра дзіцячы пазнавальны часопіс «Юный спасатель», а таксама аб рэкламнай гульні ў рамках падпісной кампаніі. Удзельнікі акцыі ўзгадалі асноўныя правілы бяспекі, неабходныя для таго, каб лета прайшло не толькі весела, але і бяспечна. Можна было паспрабаваць сябе ў выкананні нарматываў з выратавальнай вяроўкай. Усім прысутным прэзентаваны мабільны дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач».
У завяршэнні мерапрыемства ратавальнікі пажадалі дзецям добрага адпачынку, а дзеці паабяцалі правесці яго з карысцю і бяспечна.
А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…