У спартыўнай зале гімназіі №1 горада Дзятлава адбыліся спаборніцтвы па валейболе сярод жаночых працоўных калектываў, любіцельскіх каманд, прысвечаныя Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.
На ўдзел былі заяўлены 4 каманды: “Сырная страна”, “Ізакам”, “Каласок” (зборная дзяўчат 2002-2004 г.н.), КСУП “Хвінявічы”. Спаборніцтвы праводзіліся па кругавой сістэме.
Спартыўная баталія за другое-трэцяе месца разгарнулася паміж камандай зборнай дзяўчат “Каласок” і КСУП “Хвінявічы”. У першай партыі, з лікам 25:18, перамаглі Хвінявічы, наступная ішла пад дыктоўку зборнай дзяўчат – 25:20. Трэцяя партыя была рашаючай, і больш дарослыя, вопытныя ігракі КСУП “Хвінявічы” атрымалі перамогу з лікам 15:13.
Паядынкі праходзілі ў напружанай, цікавай і захапляльнай барацьбе.
Да перамогі ў турніры ўпэўнена “ішла” каманда “Сырной страны”, якая выйграла ўсе матчы з лікам 2:0 і стала лідарам, набраўшы вышэйшы бал. Другое месца – у КСУП “Хвінявічы”, у іх дзве перамогі – чатыры балы. “Бронза” турніру дасталася камандзе “Каласок”.
Каманда-пераможца была ўзнагароджана кубкам і медалямі.
Ад раённага камітэта ГА “БРСМ” лепшыя ігракі спаборніцтва атрымалі падарункі: лепшая пасуючая – Дзіяна Крэмянеўская (“Каласок”), лепшая нападаючая – Анастасія Рагойжа (КСУП “Хвінявічы”), лепшая цэнтральная блакіруючая – Анастасія Каракулька (“Каласок”).
Вольга ЮШКЕВІЧ
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…