Categories: Улада

Місія наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі і Вярхоўны суд дамовіліся аб узаемадзеянні

Місія наглядальнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) на выбарах Прэзідэнта Беларусі і Вярхоўны суд дамовіліся аб узаемадзеянні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе вышэйшай судовай інстанцыі.

Сустрэча кіраўнікоў місіі наглядальнікаў ад СНД і кіраўніцтва Вярхоўнага суда адбылася сёння ў Мінску ў рамках маніторынгу выбарчай кампаніі. Прадстаўнікі беларускай вышэйшай судовай інстанцыі азнаёмілі наглядальнікаў ад Садружнасці з асаблівасцямі разгляду скаргаў і зваротаў, якія паступаюць у суды Беларусі напярэдадні выбараў, а таксама роллю судовай сістэмы ў выбарчым працэсе.

Кіраўніцтва Вярхоўнага суда адзначыла, што разгляд скаргаў, звязаных з пытаннямі правядзення выбарчай кампаніі, заўсёды праходзіць на адкрытых судовых пасяджэннях, што дае права і магчымасць прысутнасці на іх у тым ліку наглядальнікам.

Прадстаўнікі місіі наглядальнікаў ад СНД, у сваю чаргу, зрабілі акцэнт на выкананні прынцыпу неўмяшання наглядальнікаў ва ўнутраныя справы дзяржавы і палітычныя працэсы. Яны падкрэслілі, што галоўнай мэтай маніторынгу наглядальнікаў з’яўляецца праверка выканання выбарчага заканадаўства пры правядзенні выбараў.

У сустрэчы з боку місіі наглядальнікаў ад СНД прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта — выканаўчага сакратара СНД Уладзімір Гаркун, намеснік дырэктара дэпартамента Выканаўчага камітэта СНД Аманжан Эшанкулаў, начальнік аддзела Выканаўчага камітэта СНД і кіраўнік штаба місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі Яўген Слабада.

Вярхоўны суд прадстаўлялі першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч і намеснік старшыні Вярхоўнага суда — старшыня судовай калегіі па грамадзянскіх справах Андрэй Забара.

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

14 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

15 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

16 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

18 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

18 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

18 часов ago