Міністр прамысловасці Віталь Воўк растлумачыў, чаму ў Беларусі патрэбны другі трактарны завод

Міністр прамысловасці Віталь Воўк у праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» растлумачыў, чаму ў Беларусі патрэбны другі трактарны завод, паведамляе БЕЛТА. «У «Амкадора» ёсць школа — ён стварае пагрузчыкі, лясную тэхніку, і ў іх усюды ломкая рама. У працяг сваіх напрацовак ён і выходзіць на рынак сучлененага трактара. Гэта дапаўняе наменклатуру, якая сёння ёсць у МТЗ і павышае канкурэнтаздольнасць беларускага трактарабудавання», — падкрэсліў міністр і растлумачыў, што краіна зможа заняць больш шырокую нішу для спажыўца. Віталь Воўк нагадаў, што складскія запасы сапраўды былі на МАЗе, «Гомсельмашы». «Але гэта таму, што рынак упаў, быў абвал. Сёння рынак ажывае, тэмпы росту прамысловай вытворчасці з кожным месяцам набіраюць сілу і задача, якая была пастаўлена кіраўніком дзяржавы і ўрадам, — разгрузіць склады — выканана», — растлумачыў ён. Прамысловую вытворчасць першага трактара «Амкадор» плануецца запусціць у студзені 2018 года. Як заяўляў старшыня Савета дырэктараў ААТ «Амкадор» Аляксандр Шакуцін, трактар не складзе канкурэнцыі прадукцыі Мінскага трактарнага завода. «У нас іншая канцэпцыя — трактар з сучленена-шарнірнай рамай. Мы дапаўняем адзін аднаго, а ў канчатковым выніку даём плюс эканоміцы краіны», — падкрэсліў Аляксандр Шакуцін. Трактар «Амкадор» складзе канкурэнцыю такім заходнім вытворцам, як John Deere, Challenger, New Holland. «Наша цана лепшая. І мы стараемся рабіць машыны, якія адпавядаюць сусветнаму ўзроўню якасці», — запэўніў старшыня Савета дырэктараў.
Крыніца
administrator

Recent Posts

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

12 часов ago

Сельскі сход. Летам асаблівая ўвага – дзецям

Бяспецы людзей на працы, дома і ў час адпачынку быў прысвечаны чарговы сельскі сход, які…

13 часов ago

Техосмотр в Беларуси теперь можно пройти ночью

УП "БЕЛТЕХОСМОТР" запускает услугу "Ночной дозор" для комфортного прохождения техосмотра, сообщили БЕЛТА на предприятии. "Услуга заключается в…

16 часов ago

Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры по всем недостаткам на уборочной

Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры в отношении недостатков на уборочной. Об…

16 часов ago

Пытанне – адказ. Чаму Дзень вызвалення прыпадае на розныя даты?

Жыхары раёна звярнуліся з пытаннем: чаму Дзень вызвалення горада Дзятлава прыпадае на 9 ліпеня, дата…

16 часов ago

Проводится дополнительный набор

на факультет противовоздушной обороны учреждения образования «Военная академия Республики Беларусь» и в военные образовательные организации…

16 часов ago