У рамках абласнога моладзевага марафону ГА “БРСМ” “Жыць здорава!”, скіраванага на фарміраванне ў моладзі разумення каштоўнасці жыцця і здароўя, на Дзятлаўшчыне прайшлі раённыя спаборніцтвы па міні-футболе сярод навучэнцаў установаў адукацыі.
Сустрэчу на футбольнай пляцоўцы арганізавалі раённы аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Дзятлаўскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб, раённы камітэт ГА “БРСМ”.
На полі сіламі мераліся тры каманды юнакоў.
Напрыканцы спаборніцтваў прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: прерамагла каманда “Маладзёжка”, другое месца занялі футбалісты каманды “Юнацтва”, трэцяе — каманда “Фартуна”.
Удзельнікі сустрэчы атрымалі граматы ад раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і салодкія прызы ад раённага камітэта ГА “БРСМ”.
К. Хілімончык,
першы сакратар раённага камітэта ГА”БРСМ”