Першамайскае свята прадоўжыла спартыўная праграма – аматарскі лёгкаатлетычны забег “Міля Жалабоўскага”. Ён сабраў 214 бегуноў з навучальных установаў і працоўных калектываў раёна. На дыстанцыі паўтара кіламетра паміж сабой спаборнічалі як дарослыя, так і дзеці ў васьмі ўзроставых групах: самыя малодшыя – да 13 гадоў, самыя старэйшыя – больш за 60.

Забег, як заўжды  ў дзятлаўчан, выдаўся дынамічным, азартным, поўным прыемнага хвалявання і чакання перамогі. Актыўнымі былі не толькі спартсмены, але і балельшчыкі.

Дырэктар Дзятлаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Вольга Васіленка павіншавала ўсіх, хто знайшоў у сабе сілы пераадолець гэту дыстанцыю, і выказала спадзяванне, што ў наступным годзе ўдзельнікаў будзе яшчэ больш.

Усе спартсмены-аматары атрымалі на фінішы памятныя медалі. Прызёраў кожнай узроставай групы ўзнагародзілі дыпломамі, а чэмпіёнаў у абсалютным заліку яшчэ і грашовым прызам.

Сярод дзяўчынак ва ўзроставай катэгорыі да 13 гадоў уключна хутчэй за ўсіх прабегла дыстанцыю Мілана Бойка, на другім месцы – Караліна Кашко, бронза – у Аляксандры Барысевіч; дзяўчаты 14-15 гадоў: чэмпіёнкай стала Арына Ганчар, сярэбраная перамога – у Ксеніі Гурноўскай, бронза – у Аляксандры Клюкач; 16-17 гадоў: першай прыбегла Дар’я Цішковіч, другой – Надзея Яфімік, трэцяй – Кацярына Мацюк; сярод жанчын 18-30 гадоў лепшы вынік паказала Алена Слясарчык, другая – Дар’я Акуновіч, трэцяя – Валерыя Сімановіч; жанчыны 31-40 гадоў: на першым месцы – Алена Герус, на другім – Анастасія Аблажэй; ва ўзроставай катэгорыі 51-60 гадоў удзельнічала Аксана Афанасенкава.

Сярод хлопчыкаў да 13 гадоў першым прыйшоў да фінішу Яўген Падгарбунскі, за ім – Мацвей Сямашка, трэці – Уладзіслаў Барук; хлопцы 14-15 гадоў: пераможцам стаў Яўген Кавальскі, другі і трэці вынікі – у Віталія Сямашкі і Арсенія Лішыка; юнакі 16-17 гадоў: лепшы – Сямён Адамчык, серабро і бронза – у Вадзіма Глубокага і Аляксея Якаўлева; 18-30 гадоў: першы – Максім Гародка, другі – Максім Горбач, трэці – Уладзіслаў Халецкі; 31-40 гадоў: першым да фінішу прыбег Дзяніс Валяк, другім – Аляксандр Палуносік, трэцім – Сяргей Пруцік; сярод мужчын 41-50 гадоў удзельнічаў Сяргей Сіўко, 51-60 гадоў – Міхаіл Вяроўка, 60 гадоў і старэйшыя – Мікалай Юрчык.

Самы лепшы вынік сярод усіх удзельнікаў сёлетняга забегу  паказаў Дзяніс Валяк – 4 хвіліны 29 секунд (дарэчы, рэкорд Міхаіла Жалабоўскага на алімпіядзе – 3 хвіліны 59 секунд).

Таксама былі падведзены камандныя вынікі. Пераможцай “Мілі Жалабоўскага” сярод арганізацый раёна стаў калектыў Дзятлаўскага ПМС, сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў – КСУП “Войневічы”, сярод установаў адукацыі (дарослыя) – Вензавецкая сярэдняя школа, сярод гарадскіх школ лепшы вынік у навучэнцаў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, сярод сельскіх школ – у навучэнцаў Хвінявіцкай сярэдняй школы.

– Паважаныя ўдзельнікі, думаю, усім наша традыцыя спадабалася, хочацца верыць, што яна будзе жыць далей, таму ў наступным годзе прыходзьце самі, прыводзьце сваіх родных, сяброў на старт “Мілі Жалабоўскага”, – адзначыў начальнік сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина #спорт

Похожие публикации