Міхаіл Орда: “Беларусь неаднаразова пацвярджала надзейнасць”

Беларусь стала паўнапраўным членам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Адпаведнае рашэнне падпісана ў ходзе пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў ШАС у Астане.

Нагадаем, што наша рэспубліка – дзясяты па ліку член “сям’і ШАС”. Аналагічным статусам у арганізацыі валодаюць Індыя, Іран, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Пакістан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан.

З нагоды знакавай палітычнай падзеі сваімі думкамі наконт важнасці ўдзелу ў ШАС падзяліўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда:

– Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва – буйная пляцоўка, на якой сёння і Кітай, і тыя краіны, якія складаюць ужо амаль больш за палову эканомікі свету. Зразумела, што Беларусь знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Еўропы, аднак больш важны не тэрытарыяльны фактар, а тое, што на членства ў арганізацыі могуць разлічваць толькі надзейныя і правераныя краіны. Усе члены ШАС – нашы даўнія партнёры, якім мы неаднаразова даказвалі, што калі абяцаем, то заўжды робім і дзейнічаем сумленна. Таму рашэнне было чакаемым. Членства дае Беларусі больш камфортны рэжым супрацоўніцтва, магчымасць доступу да дадатковых рэсурсаў, рынкаў збыту. У нашай краіне няма багатых прыродных радовішчаў, акрамя калійных угнаенняў, і мы зацікаўлены ў інвестыцыях, тэхналогіях, рынках збыту. Праз арганізацыю мы атрымалі магчымасць вырашаць гэтыя пытанні. Гэта падзея для нас станоўчая, яна падкрэслівае, што мы краіна, якая сумленна працуе і выступае за сумленныя стасункі. Калі казаць пра дзяржавы, якія паўсюдна ўводзяць санкцыі, то ім сёння ўсё роўна, што сваімі дзеяннямі яны парушаюць усе міжнародныя законы, прычым, ім наогул нецікава, што найперш ад такіх паводзінаў пакутуюць іх жа грамадзяне. Для такіх дзяржаваў наш адказ раўназначны. Мы не збіраемся супрацоўнічаць, калі нам дыктуюць, а тым тым больш стараюцца нашкодзіць. Беларусь ідзе ў тыя краіны, якія настроены на супрацоўніцтва і не ставяць ультыматумаў – гэта краіны ШАС. Членства адкрывае для нашай рэспублікі дадатковыя магчымасці, і гэта надзвычай важна.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

3 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

3 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

17 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

18 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

19 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

19 часов ago