Ясным кастрычніцкім днём свой 80-ы юбілейны дзень нараджэння адзначыў наш зямляк з вёскі Даўгялавічы, пастаянны вясковы жыхар і роднай зямлі працаўнік Міхаіл Лішык.

Павіншаваць Міхаіла Васільевіча з важкай датай у рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, які рэалізоўвае сектар нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, прыехалі Ганна Харлінская, Іна Юганава, Ірына Бакшук, Іван Кашко, Марына Варган.

Артысты шчыра жадалі юбіляру моцнага здароўя, сямейнага шчасця, клопату блізкіх людзей, больш сонечных дзён за акном, добрых вестак у хату і чыстага мірнага неба над галавой.

Мудрыя людзі кажуць, што жыццё пражыць – не поле перайсці, а на вяку нашага земляка былі сотні ўраджайных палёў, гады ўдарнай працы з ранку і да цямна, заслужаныя ўзнагароды, сярод якіх знакі “Ударнік камуністычнай працы-1987”, “Ударнік ХІІ пяцігодкі”.

З-за школьнай парты, здаўшы экзамен за 4 клас, хлопец пайшоў працаваць у калгас паляводам, курс сямігодкі спасцігаў у вячэрняй школе, у гаспадарцы вывучыўся на трактарыста і да самага выхаду на пенсію шчыраваў на палетках.

Сваё сямейнае шчасце Міхаіл Васільевіч таксама не шукаў далёка, яшчэ ў школьныя гады прыгледзеў яснавокую аднакласніцу. Перад арміяй пачаў з ёю сустракацца, а адслужыўшы належныя па тых часах 3 гады ў войску, дабудаваўшы ўласны дом, зрабіў любімай дзяўчыне прапанову рукі і сэрца. Разам па жыцці праз радасці і выпрабаванні яны ідуць ужо 55 гадоў: сямейны юбілей  “на дзве пяцёрачкі” адзначылі ў сёлетнім ліпені, таму гэты год асабліва адметны для сям’і Лішыкаў.

Сямейная пара не ўмела сядзець склаўшы рукі: трымалі вялікую гаспадарку, ставілі на ногі дзяцей. Дачка Валянціна, якая жыве на Слонімшчыне, і сын Валерый, які застаўся на Дзятлаўшчыне, выраслі годнымі людзьмі. Цяпер дзядулю і бабулю радуюць чацвёра ўнукаў і столькі ж праўнукаў.

Разважаючы пра сакрэты даўгалецця, галоўным з іх Міхаіл Лішык лічыць старанную працу на роднай зямлі, якая заўсёды дае чалавеку моц і сілу, яшчэ адзін не менш важны складальнік – сямейны лад і паразуменне, якія з “другой палавінкай” пранеслі праз усё жыццё і сёння прадаўжаюць заставацца добрымі сябрамі і самымі блізкімі людзьмі.

З вышыні “мудрага ўзросту” моладзі нашага раёна Міхаіл Васільевіч жадае не цурацца работы, знайсці справу па душы і не ўпусціць свой лёс, які можа быць зусім побач.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены сектарам нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. Дакументы ў залог браць нельга

Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за незаконнае адабранне або прыняцце ў залог дакументаў? Адказвае ўчастковы інспектар…

31 минута ago

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

17 часов ago

5 октября стартует профилактическая акция «Молодёжь за безопасность»

Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…

21 час ago

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

1 день ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

1 день ago