З мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў на вытворчасці, павышэння адказнасці службовых асоб і работнікаў арганізацый аграпрамысловага комплексу па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам ініцыявана правядзенне месячніка бяспекі працы ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласці падчас уборкі кукурузы ў перыяд з 2 верасня па 2 кастрычніка 2024 года.
Мабільнай групай Дзятлаўскага райвыканкама па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў арганізацыях усіх сфер дзейнасці ў забеспячэнні і захаванні заканадаўства аб ахове працы будуць наведаны сельскагаспадарчыя арганізацыі, месцы выканання работ па ўборцы кукурузы на палях і закладцы кармоў у траншэі. На перыяд нарыхтоўкі кукурузы ў арганізацыях распрацаваны Інструкцыі па ахове працы, праводзіцца інструктаж з механізатарамі, якія працуюць на ўборачнай тэхніцы. Аднак нельга выключаць чалавечы фактар. У 2023 годзе на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу вобласці ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінулі 6 работнікаў і 26 атрымалі цяжкія траўмы. За восем месяцаў бягучага года траўмаваны 18, у тым ліку 3 са смяротным зыходам.
Варта разумець усім жыхарам раёна, што поле падчас уборачнай з’яўляецца зонай павышанай небяспекі. Асаблівая ўвага ў час месячніка будзе нададзена пажылым і людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта ж тычыцца і прадстаўнікоў маладога пакалення, якія ў пагоні за ўдалым сэлфі ў кукурузе могуць жорстка паплаціцца за хвілінны капрыз. Таксама можна пазбавіцца і значнай грашовай сумы за дробны крадзеж дзяржаўнай уласнасці: калі колькасць скрадзенай кукурузы не перавышае па кошце 10 базавых велічыняў, адказнасць прадугледжвае штраф ад 80 да 1200 рублёў, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт. Калі ж шкода ад скрадзенай кукурузы перавышае 10 базавых велічыняў, можа надысці крымінальная адказнасць.
Святлана ЛАТУШКА,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, член мабільнай групы райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…
Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…
Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…
В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…
Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga