Меры папярэджання АЧС на тэрыторыі раёна

Афрыканская чума свіней – асабліва небяспечная вірусная хвароба. Яна прыводзіць да вялікага эканамічнага ўрону, які складаецца з 100-працэнтнага захворвання і смяротнасці ўсіх узроставых груп свіней.

Сімптомамі могуць быць: тэмпература 40,5-42 градусы; жывёлы маларухомыя, прыціскаюцца адзін да аднаго; кан’юнктывіт; на жываце, шыі, каля вушэй, на пятачку і хвасце становяцца прыкметныя чырвона-фіялетавыя плямы, дыярэя (часам з крывёй), ваніты, смага. Смерць звычайна надыходзіць на 1-5 дзень.

Для папярэджання захворвання свіней у асабістых гаспадарках грамадзян трэба выконваць наступныя рэкамендацыі:

— утрымліваць жывёл належыць толькі ў закрытых памяшканнях, не дапускаць свабоднага выгулу свіней;

— выключыць наведванне асабістых падсобных гаспадарак пабочнымі асобамі;

— прадухіліць пранікненне ў памяшканне грызуноў, а таксама на тэрыторыю дзікіх і бадзяжных жывёл і птушак;

— камбікорм, што выкарыстоўваецца для кармлення свіней, павінен быць завадской вытворчасці, а кармы – тэрмічна апрацаваныя;

— не купляйце мясныя прадукты ў месцах несанкцыянаванага гандлю без ветэрынарных суправаджальных дакументаў;                                                                                                                        

— належыць неадкладна паведамляць аб усіх выпадках захворвання і гібелісвіней у дзяржаўную ветэрынарную службу і сельскі савет;

— не выкідвайце трупы жывёл, адходы ад іхутрымання і перапрацоўкі на звалкі, абочыны дарог, у лясныя масівы;

— утылізацыю неабходна праводзіць у спецыяльна адведзеных для гэтага месцах.

Рашэннем № 484 ад 27.10.2017 года Дзятлаўскага райвыканкама на тэрыторыі раёна вакол свінакомплекса Варакомшчына вызначана буферная зона: аграгарадок Круцілавічы, вёскі Варакомшчына, Данілавічы, Карыца-1, Рабкі, Аханяны, г. п. Наваельня, дзе забаронена ў прыватных падсобных гаспадарках і гаспадарках работнікаў свінагадоўчага комплексу ўтрымліваць свіней.

За дзеянні, якія пацягнулі за сабой узнікненне ачагоў афрыканскай чумы свіней і яе распаўсюджванне, прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць. Акрамя таго, перавозка свіней і прадукцыі свінагадоўлі без ветэрынарных дакументаў будзе расцэнена як спроба распаўсюдзіць інфекцыю, і ў такіх выпадках прадукцыя падлягае канфіскацыі з наступнай утылізацыяй.

Баляслаў КУЛЕШ,
галоўны ветэрынарны інспектар Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

2 часа ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

7 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

1 день ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago