Ваенны камісар Дзятлаўскара раёна падпалкоўнік Генадзь Суравец да свята Абаронцаў Айчыны Рэспублікі Беларусь уручыў юбілейныя медалі “100 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь” ветэранам вайны Аляксандру Валуевічу і Аляксандру Ляху.
Віноўнікаў урачыстасці павіншавалі з кветкамі, салодкімі падарункамі, добрымі пажаданнямі актывісты раённай арганізацыі ветэранаў вайны і працы, моладзевай арганізацыі ГА “БРСМ”. Ул. інф. “Перамогі”