Алена Шалесная — майстар пляцення з лазы. З гэтага немудрагелістага прыроднага матэрыялу жанчына вырабляе вазы, кошычкі, карзіны, сумкі, посуд. Яны не толькі ўпрыгажэнне, але яшчэ і неабходныя ў гаспадарцы рэчы.

Захапілася пляценнем Алена Іванаўна не так даўно. Пачынала з даволі моднага і распаўсюджанага сёння пляцення з газетных трубачак. Аднак па парадзе мужа пазней вырашыла паспрабаваць сябе ў больш сур’ёзнай тэхніцы пляцення з лазы. Тым больш, што гэтае рамяство мае даволі глыбокія карані. Так, напрыклад, у Беларусі на працягу многіх стагоддзяў з лазы плялі посуд, агароджы, дзіцячыя каляскі, калыскі і шмат чаго іншага, нават кузавы для саней і павозак.
Слушныя парады па пляценні з лазы Алена Іванаўна атрымала з інтэрнэту. А першыя яе вырабы былі сплецены з лазы, якую яны з мужам нарыхтавалі зімой у ваколіцах роднай вёскі Лозкі. Увогуле, гаворыць Алена Іванаўна, нарыхтоўваць лазу можна ў любую пару года, галоўнае — правільна падрыхтаваць яе для далейшага пляцення. Для гэтага лазу трэба некалькі гадзін варыць, затым “вышкурыць”, паверхня яе павінна быць роўнай і гладкай. Пасля лаза прасушваецца, а ўжо непасрэдна ў час пляцення зноў трохі намочваецца – каб хутка не высыхала, была эластычнай.
Ужо гатовыя рэчы, гаворыць Алена Іванаўна, абавязкова трэба пакрываць лакам, — інакш выраб пацямнее.
Калі адну невялікую карзіну Алена Іванаўна сплятае за 3-4 гадзіны, то аб’ёмныя вырабы патрабуюць больш часу, уседлівасці і сілы. І ў гэтым выпадку справіцца з работай Алене Іванаўне дапамагае муж.
А. ДУБРОЎСКАЯ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации