Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Свой прафесійны шлях Аляксандра Мыслівец звязала з лясной гаспадаркай. Цяпер дзяўчына працуе дыспетчарам у Дзятлаўскім лясгасе, да гэтага была майстрам лесу ў Лявонавіцкім лясніцтве. Асвойвала асаблівасці дадзенай галіны ў Полацкім лясным каледжы.

Чаму паступіла менавіта туды? Разважаючы над гэтым, Аляксандра адзначае, што абраная прафесія дазваляе як мага больш знаходзіцца на свежым паветры, у цесным кантакце з прыродай, што ў першую чаргу карысна для здароўя.

Па сумяшчальніцтве Аляксандра з’яўляецца яшчэ і сакратаром пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Дзятлаўскага лясгаса. На гэтай пасадзе яна толькі год, аднак за плячыма дзяўчыны — багаты вопыт удзелу ў акцыях і праектах ГА “БРСМ” у студэнцкія гады.

— Мы арганізоўвалі прафілактычныя акцыі па прапагандзе здаровага ладу жыцця, — узгадвае Аляксандра. — Гэта і флэш-мобы “Мяняем цыгарэту на цукерку”, і мерапрыемствы накшталт “Не — нікаціну”, “Стоп СНІД”.

Шэраг мерапрыемстваў нашай студэнцкай пярвічкі ГА “БРСМ” былі прысвечаны ўшанаванню памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны, у ліку якіх Аляксандр Гаравец — ваенны лётчык. Яго імя прысвоена Полацкаму лясному каледжу, на тэрыторыі навучальнай установы знаходзіцца і помнік А. Гараўцу.

З Полацкам звязаны і цяперашні жыццёвы этап Аляксандры: яна атрымлівае вышэйшую адукацыю ва ўніверсітэце гэтага горада, рыхтуецца стаць эканамістам-менеджарам.

Менавіта таму ў асноўным вучобай цяпер заняты вольны час Аляксандры. Таксама яна любіць бавіць вольную хвілінку з сябрамі, якіх дзяўчына, сама ўраджэнка Віцебшчыны, шмат знайшла і ў Дзятлаўскім раёне.

Дарэчы, тут Аляксандра ўпершыню паспрабавала паўдзельнічаць у пейнтболе, спаборніцтвы па якім прайшлі з ініцыятывы раённага камітэта ГА “БРСМ” умінулым годзе. Першая спроба атрымалася паспяховай: каманда лясгаса заняла другое месца.

На будучыню Аляксандра разам са сваімі калегамі мяркуе паўдзельнічаць яшчэ раз у пейнтболе, у іншых праектах раённага камітэта ГА “БРСМ”. Як сакратар пярвічкі гэтага грамадскага моладзевага аб’яднання — хоча актывізаваць работу з моладдзю. А яе прадстаўнікам Аляксандра перш за ўсё пажадала не ляніцца, імкнуцца праяўляць сябе, свае таленты ў конкурсах і праектах, паколькі, на думку дзяўчыны, марнае баўленне часу яшчэ нікога не прывяло да чагосьці добрага.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Предыдущая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации