У рамках моладзевага праекта “Тваё лета-2024” ладзіўся ў горадзе Дзятлаве захапляльны і запамінальны марафон нявест, які так палюбілі дзятлаўчане.
Сёлета ўдзел у ім прынялі 13 прывабных дзяўчат – гэта прадстаўніцы гімназіі № 1, сярэдняй школы № 3, дзіцячага сада № 2, Цэнтра культуры горада Дзятлава, КСУП “Войневічы”, цэнтральнай раённай бальніцы, Жукоўшчынскай базавай школы.
У час першага конкурсу “Вясельнае дэфіле” гледачы мелі магчымасць пазнаёміцца з удзельніцамі і ацаніць іх грацыю, артыстызм і арыгінальнасць вобраза. У каго самы доўгі вэлюм, журы вызначала ў другім выпрабаванні. Інтрыгуючым і складаным быў іспыт на бегавой дарожцы, дзе нявесты паказалі, хто самы хуткі і вынослівы. Завяршыла конкурсную праграму вядомая ўсім вясельная традыцыя на кіданне букетаў.
Для таго, каб яшчэ больш падняць настрой гледачам, стварыць святочную атмасферу, з вясёлымі музычнымі кампазіцыямі выступілі прафесійныя і самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны.
На працягу вечара здольнасці і таленты канкурсантак ацэньвала журы пад старшынствам дырэктара раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталлі Маліноўскай. Ні адна ўдзельніца не засталася без узнагароды.
У намінацыі “Самы загадкавы погляд” была адзначана Вераніка Жвярэла, “Самая ўпэўненая паходка” – Вольга Гародка, “Самы элегантны букет” – Ангеліна Калеснікава, “Самая вытанчаная нявеста”– Лізавета Баярская, “Самы арыгінальны вобраз” – Яўгенія Нікульшына, “Самая яркая нявеста” – Марыя Тадарэнка, “Самая грацыёзная нявеста” – Карына Юшкевіч, “Самая чароўная нявеста” – Ганна Радомская, “Самая бліскучая ўсмешка” – Алена Касцюк. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся Святлане Фядотавай.
У тройку пераможцаў увайшлі Арына Грыцук (першае месца), Анастасія Калесніковіч (другое месца), Анастасія Ганчарук (трэцяе месца).
Святлана ГРЫШЫНА,
Фота Наталлі АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramog
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…