Малярыя. Што гэта і ў чым яе небяспека?

На тэрыторыі нашай краіны штогод рэгіструецца да 10 выпадкаў завознай малярыі.

Вядома, што гэта захворванне выклікаецца крывянымі паразітамі і перадаецца ад чалавека да чалавек праз ўкусы камароў, пераліванне крыві ці ін’екцыі. Доктар-інфекцыяніст Дзятлаўскай ЦРБ Жанна Рэцько распавяла пра прафілактыку малярыі і тое, як своечасова распазнаць трывожныя сімптомы.

Пытанне: як выглядае клінічны малюнак малярыі?

Адказ: яе інкубацыйны перыяд, у залежнасці ад тыпу ўзбуджальніка, можа доўжыцца ад тыдня да паўтара месяца. Для гэтага перыяду характэрна нязначнае павышэнне тэмпературы, галаўны боль, дрыжыкі і ваніты. Пасля гэтага надыходзіць перыяд ліхаманкавых прыступаў з дрыжыкамі, высокай тэмпературай да 40-41 градуса, галаўным і мышачным болем, галавакружэннем, млоснасцю, ванітамі, пачашчаным сэрцабіццём і затрымкай мочавыдалення. Гэты стан, як правіла, доўжыцца да 6-8 гадзін, пасля чаго надыходзіць перыяд рэзкага падзення тэмпературы цела да 35-35,6 градусаў і моцнага потавыдзялення. Праз некалькі дзён ліхаманкавы прыступ паўтараецца. Аднак вядомы выпадкі, калі малярыя працякала без перападаў тэмпературы.

Пытанне: у чым небяспека малярыі?

Адказ: пры несвоечасова пачатым лячэнні ў пацыента павялічваюцца печань і селязёнка, развіваюцца іншыя ўскладненні: анемія, жаўтуха, неўралагічныя парушэнні, ацёк лёгкіх, нырачная недастатковасць, кома. Калі своечасова не пачаць лячэнне, магчымы смяротны зыход. Варта памятаць, што малярыя ‒ вельмі небяспечнае захворванне, ад трапічнай разнавіднасці якога ў год памірае больш за мільён чалавек.

Пытанне: што рабіць, каб не захварэць?

Адказ: карыстайцеся рэпелентамі, інсектыцыдамі і электрафумігатарамі, насіце закрытае адзенне, усталюйце на дзверы і вокны кватэры ахоўныя сеткі. Пры планаванні паездкі ў небяспечныя па трапічнай малярыі краіны, наведайце інфекцыяніста, каб атрымаць прызначэнне на супрацьмалярыйныя лекі. Іх трэба будзе пачаць прымаць за тыдзень да выезду і працягваць прыём увесь перыяд знаходжання ў іншай краіне, а таксама 4-6 тыдняў пасля вяртання дадому.

Акрамя таго, пасля прыбыцця на працягу трох гадоў пры любым захворванні, якое прывяло да павышэння тэмпературы, варта звярнуцца да доктара і інфармаваць яго аб знаходжанні ў малярыйным ачагу. Схаваны перыяд трохдзённай малярыі можа доўжыцца больш за два гады, бо яе ўзбуджальнік знаходзіцца ў клетках печані, а таму на працягу гэтага перыяду трэба ўважліва назіраць за сваім станам, каб не прапусціць небяспечныя сімптомы і своечасова звярнуцца да доктара.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Отвечает участковый. Кибербезопасность: основные правила

Вопрос: какая существует защита от кибермошенников? Отвечает участковый инспектор милиции Игорь Сокольник: – Кибербезопасть –…

18 часов ago

Прамая лінія і прыём грамадзян

4 чэрвеня з 11 да 12 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага…

18 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Марыя Лішык: “Маладому пакаленню – дабрыні ў душы”

Чарговым прыпынкам “аўтаклуба” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці стала вёска…

18 часов ago

Танцуй, гуляй, “Зецельскі фэст”!

Арганізатары свята сямейнага адпачынку падрыхтавалі для гасцей шмат прыемных сюрпрызаў, якія не канчаліся да позняга…

1 день ago

Вячэрняя забаўляльная праграма: песні, рыцарскія баі, палёт на паветраным шары

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае

1 день ago