Доўгажыхарам ва ўсе часы была павага і пашана.

Сваёй жыццёвай мудрасцю, вопытам яны дзеляцца з маладымі, даюць слушныя парады. Яны нібыта сувязная нітачка часта для некалькіх пакаленняў. Нягледзячы на важкі ўзрост, хочацца, каб такія людзі жылі як мага даўжэй, неабходна памятаць пра іх і дарыць нават маленькія радасці.

Багаты на доўгажыхароў Данілавіцкі сельскі савет нашага раёна: цяпер тут жывуць 28 чалавек ва ўзросце 90 гадоў і старэйшыя. У ліпені да іх ліку далучылася жыхарка вёскі Ведравічы Валянціна Уладзіміраўна Харошка. Ёй таксама споўнілася 90 гадоў.

Валянціна Уладзіміраўна ўсё жыццё пражыла ў Ведравічах. Дзяцінства, юнацтва, маладосць, сталасць… На кожным этапе жыцця былі свае радасці, поспехі, выпрабаванні. Але жанчыне скардзіцца на лёс не было калі: даводзілася шмат працаваць і дома, і ў мясцовай сельскай гаспадарцы – цяпер гэта ААТ “Граніт-Агра”. Доўгі час яна была звеннявой, таму пра вырошчванне і нарыхтоўку лёну ведае шмат. Узгадвае, што раней усё рабілі ўручную, цяжка было, але спраўляліся і без дапамогі шматлікай тэхнікі, якая аблягчае працу людзей цяпер.

У роднай вёсцы Валянціну Уладзіміраўну за яе актыўнасць, жыццярадаснасць, сумленнасць людзі і старэйшага, і малодшага пакалення паважаюць і шануюць. Хоць так склалася, што жыве жанчына адна, віншавалі яе з юбілеем усёй вёскай. Імянінніца з радасцю і ўдзячнасцю прымала падарункі і духмяныя ліпеньскія кветкі. Сабраліся ў святочны дзень у доме юбіляркі і сваякі. Не пакінула без увагі Валянціну Уладзіміраўну ў дзень нараджэння старшыня Данілавіцкага сельскага савета Ганна Жых. Яна звярнулася да юбіляркі са словамі падзякі, пажаданнямі моцнага здароўя, сілаў, аптымізму на кожны новы дзень. Прыемным падарункам ад работнікаў Данілавіцкага дома культуры былі добрыя і душэўныя песні.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

5 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

5 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

7 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

7 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

7 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago