На Дзятлаўшчыне па выніках раённага цімураваланцёрскага тыдня “Добрыя справы, якія можа зрабіць кожны”, прысвечанага абласной акцыі “Мы побач!”, і Тыдня бацькоўскай любові прайшоў моладзевы анлайн-бенефіс.

Яго для юных добраахвотнікаў правяла кіраўнік раённага валанцёрскага клуба “Мы – разам!”, загадчыца аддзялення дадатковай адукацыі Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ірына Мішчанка.

Віртуальная сустрэча пад назвай “Стань валанцёрам!” выдалася багатай на цікавыя заданні і абмеркаванні. Яе ўдзельнікі напрыканцы аднагалосна прыйшлі да высновы, што валанцёрства – гэта выдатная магчымасць праявіць сябе і зрабіць свет лепшым.

Ірына СТЫРНІК

Фота Ірыны МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации