Уборачная кампанія на Дзятлаўшчыне нарошчвае тэмпы, у шэрагу гаспадарак раёна вызначыліся тысячнікі на малацьбе і перавозцы збожжа новага ўраджаю.
З важкім дасягненнем павіншавалі іх старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, старшыня райкама прафсаюза АПК Уладзімір Казак, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.
У ААТ “Граніт-Агра” першым 1000 тон на жніве-2023 намалаціў моладзевы экіпаж у саставе старшага камбайнера Андрэя Гукіша і камбайнера Андрэя Крамянеўскага. Маладыя людзі сталі пераможцамі адразу ў трох намінацыях: раённым спаборніцтве на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур 2023 года сярод моладзевых экіпажаў, абласным і раённым прафсаюзных спаборніцтвах на камбайнах “Lexion-580”.
– Вельмі прыемна, што сёлета першая тысяча тон новага ўраджаю – на рахунку маладой перспектыўнай каманды, – заўважыў Андрэй Садоўскі. – Узрошчаныя на традыцыях лепшых аграрыяў, сёлета вы пераўзышлі вынік старэйшых, больш вопытных таварышаў, паказалі, што ў сельскай гаспадаркі раёна ёсць будучыня.
Андрэй Уладзіміравіч уручыў узнагароды перадавікам і пажадаў на сёлетнім жніве дадаць да раённага каравая не менш як дзве тысячы тон. У дапаўненне да ўзнагарод Уладзімір Казак адзначыў камбайнераў вымпеламі “Лідар жніва”, якія зоймуць пачэснае месца ў кабіне сельгасмашын. Ён пажадаў хлебаробам найвышэйшых вынікаў на ўборцы, задавальнення ад працы і дастойных заробкаў.
Кацярына Хілімончык узнагародзіла моладзевы экіпаж дыпломамі пераможцаў спаборніцтва і падарункамі з пажаданнямі стаць лідарамі на абласным узроўні. Да віншавання далучыўся кіраўнік гаспадаркі Станіслаў Мазур і прафсаюзны камітэт ААТ “Граніт-Агра”. Яны пажадалі маладым людзям дасягнуць мінулагодняга выніка і пераўзысці яго.
Аналагічнымі ўзнагародамі абласнога і раённага спаборніцтваў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі адзначыў яшчэ адзін экіпаж-тысячнік гаспадаркі – Аляксея Лашкоўскага і Аляксандра Раманку.
У лідарах сёлетняга жніва ў раёне – адзін з самых вопытных і тытулаваных механізатараў ААТ “Граніт-Агра” Уладзімір Гукіш. Старшыня райвыканкама павіншаваў яго з дасягненнем першага рубяжа і адзначыў, што, нягледзячы на няпростыя ўмовы надвор’я, прафесіяналізм і вопыт даюць добры плён.
Тое, што саступіў лідарскія пазіцыі ў сваёй падгрупе сыну, выклікае ва Уладзіміра Іванавіча пачуццё гонару:
– Гэта ўборачная кампанія для мяне 36-я, 18 гадоў працую на “Лексіёне”. Рады, што ў лідарах жніва мой сын, які пераняў любоў да сельскай гаспадаркі і тэхнікі. У ААТ “Граніт-Агра” шмат выдатных, працавітых, выніковых камбайнераў і вадзіцеляў, хочацца, каб усе яны дасягнулі прызавых месцаў, атрымалі ўзнагароды за старанную працу.
У КСУП “Жукоўшчына” віншаванні ад старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага і кіраўніка гаспадаркі Васіля Алесюка прымаў камбайнавы экіпаж Аляксандра Аўцынава і Арцёма Фурса – пераможцы раённых і абласных прафсаюзных спаборніцтваў на ўборцы.
Першым у раёне маладым вадзіцелем, які перавёз 1000 тон збожжа новага ўраджаю, стаў вадзіцель Дзмітрый Бяляўскі з КСУП “Войневічы”. З перамогай яго павіншавала Кацярына Хілімончык. Віншаванні з першай “тысячай” ад прафсаюзаў і кіраўніцтва гаспадаркі прымалі і яго старэйшыя таварышы – вадзіцелі МАЗаў Мікалай Мішчык і Андрэй Сідэнка.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…
Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…
У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…
С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…
Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…