Махляры прымусілі браць крэдыт

Толькі шчаслівы выпадак збярог нашу зямлячку ад страты вялікай сумы грошай, на якую жанчыну імкнуліся “раскруціць” кіберзлачынцы.

Сваёй гісторыяй з ініцыятывы міліцыі пацярпелая падзялілася з чытачамі раёнкі, каб ведалі “схему” і не трапілі на падман:

– Падобны званок не першы, звычайна я проста кладу трубку і ўсё заканчваецца, але не на гэты раз, – паступова аднавіла дэталі здарэння жанчына. – Прыкладна апоўдні зазваніў мабільнік, на тым канцы мужчынскі голас прадставіўся начальнікам УУС горада Брэста, спытаў, ці ведаю грамадзянку Бялову. Я адказала, што не ведаю і адключылася. Настойліва патэлефанавалі зноў, назвалі мае імя і імя па бацьку, сказалі, каб  больш не клала трубку, бо на мяне спрабуюць браць крэдыт. Адумацца не давалі, адно за адным “сыпаліся” пытанні: ці не губляла пашпарт, калі апошні раз была ў банку, ці брала крэдыты? Затым сказалі, што адбылася ўцечка асабістых даных і “злучылі” са спецыялістам юрыдычнага аддзела Нацбанка Беларусі. Новая субяседніца поўнасцю прадставілася і паведаміла, што на маё імя пададзена заяўка на крэдыт у памеры 12 тысяч рублёў. Аформіць дакументы “грамадзянцы Бяловай” дапамаглі “нядобрасумленныя работнікі банка” і падобныя выпадкі ўжо здараліся, таму трэба правесці следства. Падкрэсліла, што яна падала заявы на крэдыт яшчэ на 8 чалавек і ўжо знаходзіцца ў вышуку. Каб “абараніць” мяне, лжэспецыяліст банка прапанавала падключыць мабільны дадатак, пакрокава дапамагла гэта зрабіць. Потым спатрэбілася “ўстанавіць абарону”, што ў нас з ёю не атрымалася, таму заклікала пераключыцца на стасункі ў Тэлеграм-канале. Там субяседніца выслала сваё рабочае пасведчанне, папярэдзіла аб канфідэнцыяльнасці і забароне на распаўсюджванне інфармацыі “аб следстве” нават блізкім сваякам. Далей мяне накіравалі ў банк афармляць заяўку на крэдыт. Паколькі я пенсіянерка, хоць і працоўная, мой банк адмовіў у крэдыце на 12 тысяч. Тады куратары сказалі ісці ў другі банк, дзе таксама ўзніклі праблемы. Тым не менш тэлефонныя “банкаўскія работнікі” ўжо згаджаліся на любую крэдытную суму, раілі ісці на работу браць даведку аб даходах, бо правесці следства і знайсці нядобрасумленны банкаўскі персанал трэба абавязкова. Махляроў не спынілі ні мой псіхалагічны стан, ні мае слёзы, на ўсё ў іх была падрыхтавана пераканаўчая парада. На шчасце, у мяне пачаў “глючыць” тэлефон, і пасля атрымання даведкі аб даходах я не змагла звязацца са сваімі куратарамі і даведацца, што рабіць далей. Уратавала, што адразу ж прыйшла думка звярнуцца да начальніка дзятлаўскай міліцыі і ўсё расказаць яму, як адказнай асобе органаў унутраных спраў, гэта ж не будзе “распаўсюджаннем сакрэтных даных”.

Вельмі ўдзячна Аляксандру Білю і супрацоўнікам аддзела за дапамогу. Яны мяне супакоілі, сцерлі праграму аддаленага доступу з майго мабільніка, расказалі пра махлярскія схемы – крэдыт я не ўзяла.

Каб не трапіць у праблемную сітуацыю, людзям раю не рэагаваць на падобныя званкі, не паддавацца на маніпуляцыі “спецыялістаў з тэлефона” і не афармляць ніякіх крэдытаў па іх просьбе. Проста кладзіце трубку і блакіруйце настойлівыя званкі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

10 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

10 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

12 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

12 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

12 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago