Лялечны тэатр “Кніжуля” запрашае сяброў

Калі любімыя кніжныя персанажы пакідаюць звычайныя паліцы і пачынаюць гаварыць, спяваць і дзяліцца жыццёвай мудрасцю, для дзяцей нараджаецца сапраўдны цуд. Менавіта такую чароўную атмасферу дорыць сваім маленькім гледачам лялечны тэатр кніжных герояў “Кніжуля”, які працягвае сваю актыўную і плённую працу ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы-цэнтры традыцыйнай культуры.

Чарговай яркай старонкай у творчай біяграфіі “Кніжулі” стала нядаўняя сустрэча. Сцены ўстановы літаральна напоўніліся звонкім дзіцячым смехам і шчырым захапленнем – акцёры тэатра прэзентавалі мясцовай малечы вясёлую і павучальную пастаноўку “Маша і Мядзведзь”.

Гэтая знаёмая кожнаму з маленства гісторыя ператварылася ў сапраўдны ўрок дабрыні, чалавечнасці і вернага сяброўства. На імправізаванай сцэне дзяцей сустракалі гарэзлівая Маша, таварыскі і разважлівы Мядзведзь, а таксама мудрыя дзед і баба. На працягу ўсяго спектакля юныя гледачы былі не проста гледачамі, а сапраўднымі ўдзельнікамі казачнага працэсу. Яны з  інтарэсам сачылі за неверагоднымі прыгодамі герояў, шчыра смяяліся з забаўных жартаў, суперажывалі персанажам у складаныя моманты і ахвотна падтрымлівалі кожнае іх удалае рашэнне гучнымі і дружнымі апладысментамі.

Работа лялечнага тэатра “Кніжуля” яшчэ раз даказвае: сучасная бібліятэка – гэта далёка не толькі дом для захавання кніг, а жывая, інтэрактыўная прастора, дзе праз гульню, тэатр і мастацтва ў дзяцей выхоўваецца любоў да роднага слова, фарміруецца густ і закладваюцца самыя важныя хрысціянскія і чалавечыя каштоўнасці.

Марына ГРЭЦКАЯ,
бібліятэкар Гезгалаўскай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

administrator

Recent Posts

Из средневековья — на бровар!

Идеальное сочетание истории, классных локаций и отличного вкуса - под таким девизом профсоюзным комитетом УЗ…

2 часа ago

Число электромобилей в Беларуси выросло на 15 тыс. в этом году

Как Белорусская атомная электростанция способствует развитию электротранспорта, рассказал журналистам министр энергетики Денис Мороз во время…

14 часов ago

Сборные Беларуси завоевали два серебра в общекомандном зачете чемпионата Европы по воднолыжному спорту

Белорусские сборные по воднолыжному спорту успешно выступили на чемпионате Европы в возрастных категориях до 14…

14 часов ago

Дыхание осени по ночам. Чего ждать от погоды в Беларуси 24 августа

В Беларуси 24 августа в отдельных районах страны ожидаются грозы, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре…

14 часов ago

Александр Лукашенко поздравил работников органов статистики: за каждой цифрой — кропотливый труд команды

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов органов государственной статистики с профессиональным праздником. Об…

15 часов ago

Внимание – ДЕТИ!

В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…

19 часов ago