Лукашэнка назваў 6 перспектыўных галін для развіцця беларуска-в’етнамскага супрацоўніцтва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час адкрыцця Беларуска-в’етнамскага бізнес-форуму назваў 6 перспектыўных галін для развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Узаемадапаўняльнасць нашых эканомік стварае трывалы фундамент для паспяховага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва. Менавіта таму асаблівую значнасць набываюць форумы, аналагічныя таму, які мы праводзіць цяпер. Бізнес павінен узаемадзейнічаць, а палітыкі павінны ствараць для гэтага спрыяльныя ўмовы. Тым больш калі размова ідзе аб настолькі дружалюбных адна адной дзяржавах, як Беларусь і В’етнам», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, сёння дзве краіны адкрываюць новыя гарызонты супрацоўніцтва, і найлепшыя перспектывы бачацца ў наступных галінах: прамысловасць; інфраструктура і будаўніцтва; асваенне і выкарыстанне прыродных рэсурсаў; харчовая сфера і лёгкая прамысловасць; інфармацыйна-камунікацыйныя і высокія тэхналогіі; турызм. Прамысловасць «Беларусь гатова прадаўжаць актыўны пераход ад простага гандлю да вытворчай кааперацыі шляхам тэхналагічнага інвесціравання, стварэння сумесных прадпрыемстваў, сэрвісных і навучальных цэнтраў», — звярнуў увагу Прэзідэнт. Так, у бліжэйшыя месяцы ў В’етнаме пачнуць працаваць сумесныя вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода па зборцы грузавых аўтамабіляў і гарадскіх аўтобусаў. Акрамя таго, прапрацоўваюцца пытанні стварэння беларуска-в’етнамскіх прадпрыемстваў па вытворчасці поліамідаў, медыцынскай тэхнікі, прыбораў у галіне радыяцыйнага кантролю і іншай прадукцыі. Інфраструктура і будаўніцтва У Беларусі назапашаны значны вопыт праектавання і ўзвядзення аб’ектаў рознай складанасці: метро, мастоў, падземных пераходаў, будынкаў сацыяльна-культурнай сферы. «Мы бачым перспектывы выкарыстання беларускіх будаўнічых тэхналогій у В’етнаме, гатовы падзяліцца вопытам. Менавіта для гэтага нядаўна адкрылі ў вас прадстаўніцтва кампаніі «Мінскметрапраект», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Асваенне і выкарыстанне прыродных рэсурсаў «Беларускія тэхналогіі ў галіне павышэння нафтааддачы пластоў і распрацоўкі радовішчаў могуць знайсці паспяховае прымяненне ў В’етнаме. Прыкладам эфектыўнага развіцця такога ўзаемадзеяння з’яўляецца супрацоўніцтва аб’яднання «Беларуснафта» з карпарацыяй нафты і газу «ПетраВ’етнам», — сказаў Прэзідэнт. Харчовая сфера і лёгкая прамысловасць Узаемадзеянне ў гэтай галіне мае добрыя перспектывы. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, цяпер з в’етнамскай кампаніяй «Аў В’ет Індастры» ажыццяўляецца пілотны праект па стварэнні сумеснага прадпрыемства па выпуску ў В’етнаме прадукцыі з сухога малака, вырабленага ў Беларусі. У сваю чаргу мы прапануем павялічваць пастаўкі ў Беларусь якаснай і канкурэнтаздольнай па цане в’етнамскай прадукцыі, у тым ліку морапрадуктаў, рыбы, рысу, чаю, кавы, спецый, трапічных фруктаў», — адзначыў беларускі лідар. Інфармацыйна-камунікацыйныя і высокія тэхналогіі Супрацоўніцтва ў гэтай галіне набірае абароты. «Беларусь з’яўляецца адным з еўрапейскіх лідараў у галіне высокіх тэхналогій і вядомым распрацоўшчыкам праграмнага забеспячэння. Рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій Беларусі кампанія «Форанкс» ужо выконвала работы для шэрага камерцыйных банкаў В’етнама. Водзывы вельмі станоўчыя», — падкрэсліў Прэзідэнт. Турызм «Гэта сфера са спрашчэннем візавага рэжыму атрымала новыя магчымасці для развіцця. Запрашаю прадстаўнікоў турыстычнага бізнесу В’етнама прымаць актыўны ўдзел у міжнародных профільных выстаўках і кірмашах, праводзімых у Беларусі, расказваць аб перавагах адпачынку ў вашай краіне, наладжваючы ўзаемавыгадныя кантакты з беларускімі турфірмамі», — заклікаў Аляксандр Лукашэнка. На заканчэнне кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў час перагавораў з Прэзідэнтам В’етнама Чан Дай Куангам была дасягнута дамоўленасць прыкласці ўсе магчымыя намаганні, каб краіны на працягу бліжэйшых гадоў выйшлі на ўзровень тавараабароту $500 млн. «Вядома, наша агульная беларуска-в’етнамская камісія выпрацуе такія падыходы і такі план па дасягненні гэтай мэты. Але рэалізоўваць гэта давядзецца вам: прадпрымальнікам і бізнесменам. Хацелася б, каб вы выканалі гэту задачу і дасягнулі гэтай мэты», — заявіў беларускі лідар.
Крыніца
administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

10 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

11 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

11 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

14 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

14 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

14 часов ago