Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам абароны Азербайджана Закірам Гасанавым абмеркаваў перспектывы развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у ваенна-тэхнічнай сферы.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Азербайджан прадаўжаюць супрацоўніцтва, у тым ліку ў ваенна-тэхнічнай сферы. «Не хачу ні перад кім апраўдвацца, які характар мае наша супрацоўніцтва. Хачу толькі сказаць адно, што нашы адносіны ні ў якім разе не парушаюць ніводны міжнародны дагавор, ніводную рэзалюцыю Савета Бяспекі і ААН у цэлым. Мы суверэнная незалежная дзяржава, і мы маем права вызначаць тыя напрамкі супрацоўніцтва, якія адпавядаюць духу часу, запытам нашых дзяржаў», — падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт таксама падкрэсліў братэрскі характар адносін паміж народамі дзвюх краін. «Мы былі ў адной краіне. У нас да азербайджанцаў наогул няма ніякіх прэтэнзій. Мы з вялікай павагай ставімся да іх. І, самае галоўнае, я добра помню, што ў цяжкія часы ваш Прэзідэнт заўсёды падстаўляў плячо беларускай дзяржаве, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы гэта ўсё вельмі добра помнім і гатовы — калі мы нешта зможам зрабіць для Азербайджана — гэта зрабіць для таго, каб ваш народ жыў у бяспецы, дзяржава развівалася, а Азербайджан і народ яго быў паспяховым, каб даходы насельніцтва раслі і каб азербайджанцы былі яшчэ багацейшымі. Мы будзем ставіць толькі гэтыя высакародныя мэты».
«І, зразумела, каб Азербайджан сябе адчуваў гэтак жа, як Беларусь — спакойна, надзейна, трэба ўмацоўваць абарону. Нічога новага. Таму мы разам з вамі працуем у гэтым плане і будзем прадаўжаць працаваць», — дадаў ён.
Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама асабліва адзначыў яго дружалюбныя адносіны з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і папрасіў перадаць яму самыя добрыя пажаданні. «Думаю, у бліжэйшы час мы сустрэнемся, у нас будзе магчымасць пагаварыць на розныя тэмы», — сказаў Прэзідэнт.
У сваю чаргу Закір Гасанаў падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за магчымасць сустрэчы, нягледзячы на шчыльны графік. «Гэта мы ацэньваем як павагу да нашага Прэзідэнта, народа, нашай краіны», — падкрэсліў міністр.
Ён перадаў кіраўніку дзяржавы найлепшыя пажаданні і словы прывітання ад Прэзідэнта Азербайджана. «Ён асабліва адзначыў нашы адносіны — паміж вамі, паміж народамі. У Азербайджане любяць Беларусь і любяць вас, з павагай ставяцца да вашай краіны. У нас вельмі цесныя сувязі ва ўсіх галінах. Вы абсалютна маеце рацыю, што ў нас ёсць чаму вучыцца адзін у аднаго», — заявіў Закір Гасанаў.
Міністр адзначыў, што ў ваенна-тэхнічнай сферы ёсць добрыя праекты і супрацоўніцтва. «Усё гэта не супярэчыць міжнародным законам. З поўнай адказнасцю заяўляю, што абсталяванне, якое мы атрымлівалі па лініі ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, высокай якасці, яно паспяхова прымяняецца ва Узброеных Сілах Азербайджана. І гэта нам дае магчымасць далей прадаўжаць і нават пашыраць , мы на гэта настроены», — сказаў ён.
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…