Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На пасяджэнні плануецца ўсебакова разгледзець пытанні ўдасканалення і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны. Размова ў тым ліку пойдзе аб рэалізацыі новых падыходаў па ўдасканаленні работы ў галіне, зніжэнні затрат і павышэнні якасці абслугоўвання насельніцтва. Будзе прааналізавана і сусветная практыка арганізацыі кіравання жыллёвым фондам.
У мерапрыемстве ў Палацы Незалежнасці прымуць удзел амаль 250 чалавек, у тым ліку вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржорганаў і арганізацый, прадстаўнікі мясцовых органаў дзяржкіравання.
Рэспубліканскі семінар пройдзе ў Мінску 19-20 кастрычніка. У першы дзень адбудзецца адкрыццё мерапрыемства, пройдуць практычныя заняткі, у ходзе якіх удзельнікі семінара змогуць азнаёміцца з вопытам арганізацыі работы па розных напрамках у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Урачысты прыём ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева для лепшых сем’яў Прынёмання прайшоў 20…
Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дзеці і бяспека”, якая праводзіцца з 19 па 30…
20 кастрычніка ў час рабочага візіту на Дзятлаўшчыну прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў…
Сустрэча пад такой назвай прайшла ў сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава ў рамках Тыдня бацькоўскай любові.…
Президент Беларуси Александр Лукашенко ставит задачу нарастить объемы взаимной торговли с Брянской областью. Об этом…
Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствуют о том, что одними из причин совершения ДТП…