Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што пазітыўная дынаміка, якая намецілася апошнім часам у дыялогу з ЕС, прывядзе да поўнай нармалізацыі адносін. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы паслоў шэрага замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Мы павінны ўзняць іх на якасна новы ўзровень, які адпавядае інтарэсам абодвух бакоў”, – лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь з-за геаграфічнага месцазнаходжання і аб’ектыўных прычын адносінам з Еўрапейскім саюзам надае асаблівае значэнне. “Сітуацыя ў рэгіёне, агульныя выклікі і пагрозы патрабуюць цесных кантактаў і пошуку сумесных рашэнняў, – сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. На яго думку, перспектыўнымі могуць стаць сумесныя інфраструктурныя праекты ў сферы транспарту, энергетыкі, іншых сфер эканомікі, а таксама ў развіцці дагаворна-прававой базы.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации