У нашым раёне вядомы валанцёры арганізацыі “Сябры Дзятлава” з Люксембурга. На  Дзятлаўшчыне яны ўжо даўно не госці, а як сапраўдныя сваякі. Штогод яны аказваюць дапамогу тым, хто мае патрэбу, і супрацоўнічаюць з Цэнтральнай раённай бальніцай, яслі-садам №1 горада Дзятлава, касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і араторыям.

Чарговы візіт еўрапейцаў выпаў на канец кастрычніка, але халоднае надвор’е не стала перашкодай для добрых справаў. Цяпер Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы валанцёры падарылі электрахірургічны каагулятар.

Такі апарат прымяняецца ў выпадках аператыўнага хірургічнага ўмяшання, калі варта ліквідаваць кравацёк або зрабіць каагуляцыю тканін.

Таксама, як і заўсёды, набылі памперсы для пацыентаў, якім гэтыя рэчы неабходны.

“Сябры Дзятлава” прыехалі ў саставе чатырох чалавек, але ў арганізацыі, як расказала куратар Мадлен, каля васьмідзесяці валанцёраў.

Мадлен трымае ў руках беларускі сувенір, які падарылі ёй на памяць

Групу валанцёраў з Люксембурга ў райцэнтры штогод суправаджае нязменны перакладчык Людміла Грыб, настаўніца сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, якая дапамагае гасцям пераадольваць моўны бар’ер.

Галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Марыя Максімовіч і медперсанал вельмі цэняць такую значную падтрымку валанцёраў, а самі члены арганізацыі  “Сябры Дзятлава” абяцаюць далей рабіць усё магчымае, каб наведваць наш раён з карысцю.

Юлія БАКУНОВІЧ

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации