Людзі, падзеі, факты з жыцця

Жукоўшчынская сельская бібліятэка-клуб прадаўжае работу ў рамках краязнаўчага праекта “Іх імёны ў гісторыі краю”.

Бібліятэка знаёміць сваіх наведвальнікаў з вядомымі землякамі, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі сваёй малой радзімы, праявілі сябе ў розных галінах навукі, культуры, мастацтва, грамадскай дзейнасці.

Увазе карыстальнікаў арганізавана выстава-знаёмства “Людзі, падзеі, факты з жыцця”, дзе прадстаўлены матэрыялы пра былых работнікаў установаў культуры Жукоўшчынскага сельскага савета.

На асобнай  паліцы “З кнігай па жыцці” сабраны матэрыял пра бібліятэкараў  – Алену Кучынскую і Алу Гушчынскую, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі служэнню кнізе.

Паліца “А музыка гучыць…” знаёміць наведвальнікаў бібліятэкі з заснавальніцай і былым кіраўніком фальклорнага народнага гурта вёскі Погіры Аляксандрай Шыдла. Яна адна з першых распачала работу па пошуку мясцовых фальклорных песень, якія запісвала ад пажылых людзей сваёй вёскі. Некаторыя з іх увайшлі ў кнігу Таццяны Варфаламеевай  “Песні беларускага Панямоння”  і кнігу “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”. Вёска Погіры стала вядомай далёка за межамі раёна, дзякуючы фальклорнаму народнаму гурту, створанаму Аляксандрай Шыдла пры Погірскім сельскім клубе.

Людміла ЦЮЛЕНІНА,
бібліятэкар Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

13 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

15 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

15 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

18 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

18 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

18 часов ago