Угон транспартных сродкаў – тэма актуальная для многіх краін, і Беларусь не выключэнне.
Парадамі, як зберагчы машыну ад злодзеяў, падзяліўся старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Макуца:
– Аўтамабілі для беларусаў становяцца ўсё больш даступнымі, а таму ў карыстанні сярэднестатыстычнай сям’і можа быць і не адна машына. Аднак гэта зусім не значыць, што беларускія аўтааматары іх не цэняць. Вядома ж, кожнаму гаспадару хочацца выязджаць па сваіх справах і вяртацца дахаты без прыгодаў і непрыемнасцяў.
Каб машына не стала аб’ектам пасягальніцтваў, на яе трэба ўстанавіць надзейную сігналізацыю, забяспечаную функцыямі рэагавання на рух, адкрыванне дзвярэй, разбіццё шкла.
Варта выкарыстоўваць і дадатковыя ахоўныя прыстасаванні як, напрыклад, блакіратар руля ці педалі акселератара, якія абцяжарваюць угон і дапамагаюць праваахоўнікам хутчэй выявіць злачынцу.
Ніколі нельга пакідаць свой транспартны сродак з адчыненымі дзвярамі ці вокнамі нават на кароткі час. А пры выбары месца паркоўкі перавагу аддаваць добра асветленым, тым, што ахоўваюцца або знаходзяцца ў зоне агляду відэакамер.
Дрэнную службу могуць саслужыць і каштоўныя рэчы, якія засталіся ў машыне на бачным месцы. Іх лепш прыбраць з вачэй, каб не сталі прынадай для зламыснікаў, а потым і прычынай угону.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…
Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…
У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…
В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…