“Лёгкія грошы” – прамы шлях за краты

У стагоддзе высокіх тэхналогій і лічбавай трансфармацыі грамадства дзеці і падлеткі ўсё больш вольнага часу праводзяць у інтэрнэце.

Інфармацыйная прастора можа іграць для прадрастаючага пакалення як станоўчую ролю, гарантуючы хуткі доступ да ведаў і карыснай інфармацыі, так і адмоўную, калі становіцца пляцоўкай для ўцягнення ў супрацьпраўныя паводзіны.

Якая небяспека тоіцца ў інтэрнэце і на што варта звяртаць увагу бацькам, расказала ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Арына Грыб.

– Адной з важнейшых глабальных праблем у наш час з’яўляецца незаконны абарот наркатычных сродкаў, і для яго няма тэрытарыяльных межаў. Асноўнай крыніцай распаўсюджвання наркотыкаў сёння служаць інтэрнэт-магазіны, і такім спосабам учыняецца больш за 80 % ад усіх выяўленых фактаў збыту наркотыкаў. Цікавасць наркадылераў да інфармацыйных тэхналогій найперш абумоўлена тым, што гэта сфера дае магчымасці для забеспячэння канспіратыўнай камунікацыі для пастаўшчыкоў і спажыўцоў псіхатропаў, а таксама вырашэння іншых крымінальных задач. Збыт наркотыкаў адбываецца бескантактным спосабам: праз размяшчэнне так званых “закладак”. Аплата ажыццяўляецца з выкарыстаннем крыптавалюты і плацежных сістэм, якія мінімальна звязаны з банкаўскай сферай.

На жаль, непаўналетнія таксама ўцягваюцца ў супрацьпраўную дзейнасць, калі забіраюць “закладкі”, расфасоўваюць і распаўсюджваюць рэчыва ў мінімальных дозах праз пакіданне ў схованках. Месцы гэтыя дзеці фатаграфуюць і скідваюць каардынаты пакупнікам.

– Як злачынцы знаходзяць жадаючых для падобнай “работы”?

– Сувязь наладжваецца праз месенджары і тэлеграм-каналы, дзе непаўналетнім паступаюць прапановы аб хуткіх і вялікіх заробках. Маладыя людзі, якія мараць аб дарагіх тэлефонах, планшэтах, іншых гаджэтах і не могуць іх сабе дазволіць за “кішэнныя грошы” бацькоў, нярэдка “купляюцца” на такія сумніўныя прапановы. Нарказбытчыкі ж, як правіла, знаходзяцца за межамі нашай краіны, таму выявіць іх практычна немагчыма.  

Каб падобнага не здарылася з вашымі дзецьмі, карыстайцеся мабільнай функцыяй “Бацькоўскі кантроль” і перыядычна правярайце тэлефоны і акаўнты сваіх сыноў і дачок, падтрымлівайце з імі даверлівыя ўзаемаадносіны, тлумачце.

У сваю чаргу супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх штомесяц выступаюць з прафілактычнай інфармацыяй на тэму наркотыкаў ва ўстановах адукацыі. Асаблівая ўвага надаецца навучэнцам 9-х і 11-х класаў, якія збіраюцца паступаць і могуць трапіць на падобную “рэкламу” ці ў сумніўную кампанію. Падлеткам заўжды неабходна памятаць, што лёгкія грошы – гэта прамы шлях за краты, а за наркатычныя злачынствы прадугледжана пакаранне аж да 25-і гадоў пазбаўлення волі (калі загінуў чалавек), адказнасць жа за распаўсюджванне надыходзіць з чатырнаццаці гадоў.

– Ці актуальныя для Дзятлаўшчыны падобныя злачынствы?

– Летась па лініі наркакантролю ў нашым раёне ўчынены тры злачынствы, але без удзелу непаўналетніх. Тым не менш побач знаходзяцца вялікія гарады, дзе статыстыка больш сур’ёзная. Таму бацькам варта звяртаць увагу на з’яўленне ў іх дзяцей грошай, новых дарагіх рэчаў, паходжанне якіх невядома. Заклапочанасць павінны выклікаць і частыя паездкі ў іншыя гарады, адсутнасць дома ў начны час, а таксама неўласцівыя паводзіны і знешні выгляд дзіцяці, перапады настрою.

Калі ёсць падазрэнні аб правапарушэнні (незразумелыя перапіскі, скідванне каардынатаў, фотаздымкі лясных масіваў, дрэваў), то трэба абавязкова звяртацца ў міліцыю. Калі дзіця добраахвотна ўсё раскажа і адмовіцца ад далейшых супрацьпраўных дзеянняў, то заканадаўствам прадугледжана вызваленне ад крымінальнай адказнасці.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 #МВД

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

41 минута ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

51 минута ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

1 час ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

4 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

7 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago