У Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы-цэнтры экалагічнай культуры ўжо чацвёрты год функцыянуе аматарскае аб’яднанне “Залаты ўзрост”.
Яго з задавальненнем наведваюць людзі пажылога ўзросту, бо тут заўсёды цікава і з карысцю праходзіць час.
На сёння нас ужо чалавек дванаццаць пастаянных яго наведвальнікаў. Тут мы адпачываем душой за кубачкам чаю, дзелімся сваімі жыццёвымі гісторыямі, даём парады адзін аднаму. Прымаем удзел у разнастайных пазнавальных і творчых мерапрыемствах. Так сёлета адбылася сустрэча з мясцовымі паэтамі Аляксандрам Волкавым і Верай Хрышчановіч, а таксама з медыцынскімі работнікамі гаварылі пра тое, як захаваць здароўе ў пажылым узросце, пра карысць скандынаўскай хады, дарэчы, якой маем намер не на жарт заняцца пад пільным навучаннем медыкаў.
Асабліва вялікі інтарэс выклікала сустрэча “Чым заняцца ў вольны час?”, якую арганізавала для нас удзельніца аб’яднання Галіна Шчыпанава. Яна вельмі творчы чалавек, захапляецца лепкай з палімернай гліны, нават сама яе вырабляе, прызвычаіла да гэтай справы і захапіла ёю спаўна і нас. Пад яе кіраўніцтвам мы рэалізуем свае разнастайныя творчыя задумы: зрабілі прыгожыя падсвечнікі, цяпер працуем над кансоллю ў старажытным вінтажным стылі. А яшчэ усе разам удзельнічаем у афармленні ў бібліятэцы фотазоны. Атрымліваецца прыгожа, незвычайна, працуем дружна і старанна, не шкадуючы свайго часу, а галоўнае, ад гэтых сустрэч маем вялікае задавальненне. А ўсё дзякуючы нашаму кіраўніку і проста цудоўнаму чалавеку вялікай душы бібліятэкару Марыне Грэцкай, якая нас арганізавала і натхняе.
Планаў ужо шмат і на наступны год, абы толькі здароўе не падвяло. Праўду кажуць, у любым узросце ёсць чым заняцца, абы толькі было жаданне.
Ядзвіга УЛАСЕВІЧ,
удзельніца аб’яднання “Залаты ўзрост”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…