Пад такім дэвізам штогод у летні перыяд на базе Дзятлаўскага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі працуе профільны турысцка-краязнаўчы летнік “Тропинка”.
Тут штогод аздараўляюцца 60 навучэнцаў 11-17 гадоў.
Планаванне работы і правядзенне мерапрыемстваў ажыццяўляюцца з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцяў дзяцей. Сёлета план складаў падарожжа па абласных цэнтрах Беларусі і насіў назву “Юныя падарожнікі”. Праграма кругласутачнага палатачнага летніка насычана рознымі спартыўна-турысцкімі, гісторыка-краязнаўчымі развіваючымі мерапрыемствамі і гульнямі, якія спрыяюць актыўнаму адпачынку выхаванцаў, фарміруюць навыкі здаровага ладу жыцця і асноў бяспекі жыццядзейнасці, любові да сваёй Радзімы. Рабяты актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах і акцыях, прысвечаных Году малой радзімы, 75-годдзю Гродзенскай вобласці і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Кожны дзень яны атрымліваюць паўнавартаснае харчаванне, разнастайныя і смачныя стравы, прыгатаваныя на вогнішчы пры ўдзеле саміх выхаванцаў.
Вядома ж, гатовага рэцэпта “лепшага летніка” не існуе. Але наш педагагічны калектыў перакананы, што паразуменне і добры настрой – залог поспеху ў вырашэнні гэтай задачы. Дарослыя імкнуцца, каб навучэнцам было весела, каб кожны дзень быў для іх незабыўны.
Прыходзьце да нас у летнік, і мы абяцаем выдатны адпачынак!
Інэса ЛУПАЧ,
метадыст Дзятлаўскага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…