Лета – гэта час, калі дзеці могуць адпачыць, зняць псіхалагічнае напружанне, уважліва паглядзець вакол сябе і ўбачыць, што побач шмат чароўнага і дзіўнага.

Прышкольны летнік “Усмешка” дзённага знаходжання арганізаваны на базе сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. Ён працуе з 4 па 27 чэрвеня.

Мадэль зместу летніка прапаноўваецца як сюжэтна-ролевая гульня,  якая запрашае дзяцей адправіцца ў чароўнае касмічнае падарожжа па невядомых сузор’ях праграмы “Зорная краіна”. На працягу 18 дзён дзеці будуць імкнуцца запальваць новыя зорачкі, каб стварыць сузор’е  Здзецел, што стане падарункам гораду на 520-годдзе.

У ходзе работы летніка сфарміраваны чатыры атрады, працуюць разнастайныя службы, якія адказваюць за розныя накірункі работы  – служба гігіены, энергазберажэння, экалагічная служба, служба бяспекі, спорту, інфармацыі і рэкламы.

Праграма летніка накіравана на развіццё творчых здольнасцей дзяцей, фарміраванне навыкаў  здаровага ладу жыцця, патрыятычнае выхаванне. Выхавальнікі запланавалі шмат розных цікавых мерапрыемстваў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

Дзяцінства павінна быць шчаслівым
“Летняя акварэлька”. Вынікі дня
Летнік для будучых чэмпіёнаў
Дзень сяброўства ў “Бухце радасці”

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации