Летні адпачынак дзяцей у наш час — гэта не толькі аздараўленне, а і выдатная магчымасць для творчага, духоўнага, інтэлектуальнага развіцця асобы. Для таго, каб летнія канікулы хлопчыкаў і дзяўчынак Дзятлаўшчыны былі насычаныя, багатыя на падзеі і сустрэчы, клубныя ўстановы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці актыўна ўключыліся ў раённы праект “Лета-2017”.

Ва ўсіх клубах для наведвальнікаў дзіцячых аздараўленчых летнікаў у рамках праекта ладзяцца забаўляльныя мерапрыемствы. Так, для дзятвы з летнікаў “Усмешка” і “Сяброўства” (сярэдніх школаў №3 і №1 горада Дзятлава) былі праведзены забаўляльна-цыркавая праграма “Сябруюць дзеці ўсёй Зямлі”, ваенна-інтэрактыўная гульня “Лазер таг”, тэатралізавана-забаўляльная дзея “Свята марожанага”, мітынг-рэквіем “Часоў непарыўная повязь”, сюжэтна-забаўляльная праграма “Ура! Канікулы”.

Наведвальнікі аздараўленчага летніка “Эколаг”, летніка працы і адпачынку і палатачнага летніка “Алімпіец” Гезгалаўскай сярэдняй школы сталі ўдзельнікамі творчага вечара В. Хрышчановіч “Жыве пісьменнік на маёй зямлі”, забаўляльнай праграмы “Пацешны вэрхал”, танцавальна-забаўляльнай праграмы “Вясёлая тусовачка”, дзіцячага свята “Троіцкія забаўкі”.

Завіталі артысты і ў аздараўленчы летнік “Весяльчак” Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Тут ладзілі свята “Мы сустракаем лета”, інтэрактыўна-пазнавальную праграму “Па станцыях жыцця Вячаслава Адамчыка” (сумесна са школай), гульнёвую праграму “Адгадай мелодыю”.

У Вензавецкі дзіцячы сад-сярэднюю школу, дзе функцыянуе летнік “Летняя акварэлька”, завіталі дыскатэка JustDanceNow, Свята касцоў, праграма “Свята дзяцінства — гэта ты і я”, танцавальна-гульнёвая дзея “Летняя пара”.

Для наведвальнікаў аздараўленчага летніка “Летняя казка” Наваельнянскай сярэдняй школы ладзіліся забаўляльная праграма “У гасцях у Балбатушкі і Канапушкі”, святы “Прывітанне, лета!”, “Свята вышыванкі”.

Работа ў рамках раённага праекта “Лета-2017” поўнасцю адпавядае патрабаванням і задачам, якія былі пастаўлены перад работнікамі культуры, якія працуюць у час канікулаў з дзецьмі. Навучэнцы з задавальненнем наведваюць падрыхтаваныя для іх мерапрыемствы, актыўна ўдзельнічаюць у гульнях, эстафетах, конкурсах. Гэта дапамагае выяўляць і развіваць творчыя здольнасці дзяцей.

М. ЛУКІЯНЕЦ,

загадчыца аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации