Categories: Грамадства

Лекавыя ўласцівасці возера Дзікае

Прырода надзяліла зямлю Дзятлаўшчыны рэдкім багаццем – лячэбнымі сапрапелевымі гразямі. Адно з радовішчаў сапрапеляў – возера Дзікае. Яно знаходзіцца ў экалагічна чыстай зоне, абаронена ад знешніх уздзеянняў шырокай лесапаласой, размешчанай на адлегласці каля 500 метраў ад бліжэйшых палёў. У яго не ўпадаюць рэкі і ручаі, што гарантуе адсутнасць угнаенняў і ядахімікатаў, а таксама захоўвае прыродную чысціню вады. Вакол на дзясяткі кіламетраў няма прамысловых прадпрыемстваў, што робіць гэту зону ідэальнай для здабычы высакаякасных гразяў для лячэння.

Возера Дзікае правільнай круглай формы. Берагі яго пясчаныя, нізкія, парослыя лесам і хмызняком.  Плошча – 7,5 гектара. Максімальная глыбіня –  каля 10 метраў. Сапрапелевыя гразі возера – гэта адкладанні магутнага пласта на глыбіні 5-7 метраў, утворанага на працягу дзясяткаў тысяч гадоў. Ва ўмовах мінімальнага ўтрымання кіслароду з рэшткаў расліннасці, рыб і мікраарганізмаў сфармаваўся складаны арганамінеральны комплекс. Возеру Дзікае ўжо амаль 50 000 гадоў.

Дарэчы, сапрапелі – гэта прыродныя ўтварэнні, экалагічна чыстыя, якія складаюцца з вады, мінеральных і арганічных рэчываў. У іх уваходзяць вітаміны, ферменты, гармоны, амінакіслоты і іншыя біялагічна актыўныя злучэнні. У іх саставе шмат мікраэлементаў: ёду, фосфару, медзі, кобальту, жалеза, якія забяспечваюць ход многіх фізіялагічных працэсаў. Сапрапелі з’яўляюцца асяроддзем пасялення мікраарганізмаў, якія вылучаюць антыбіётыкі, здольныя падаўляць дзеянне патагенных мікробаў.

У 1993 годзе на возеры было адкрыта прадпрыемства па здабычы і расфасоўцы лячэбных сапрапелевых гразяў. Праведзены поўны комплекс даследаванняў, вызначаны фізічны і хімічны састаў, наяўнасць мікраэлементаў, амінакіслот. Лячэбныя гразі возера Дзікае адносяцца да сапрапеляў карбанатнага тыпу, багатых важнымі для чалавека мінеральнымі солямі, мікраэлементамі, амінакіслотамі, арганічнымі злучэннямі, што робіць іх прыдатнымі для выкарыстання ў лячэнні і рэабілітацыі хворых. Упершыню ў сапрапелях возера Дзікае вызначана найбольшая колькасць свабоднай амінакіслаты – таўрын.

Сёння гэтыя гразі шырока выкарыстоўваюцца ў розных здраўніцах нашай рэспублікі, у тым ліку жамчужын нашага раёна – санаторыяў “Радон” і “Альфа Радон”, а таксама распаўсюджваюцца праз аптэчную сетку для прымянення ў дамашніх умовах. Распрацаваны метад выкарыстання сапрапеляў у выглядзе пластыраў для аплікацый.

Гразі высокаэфектыўныя пры лячэнні розных захворванняў, валодаюць супрацьзапаленчым, болесуцішальным дзеяннем, спрыяюць аднаўленню рухальных функцый, выводзяць радыеактыўныя рэчывы з арганізма, памяншаюць яго алергічную настроенасць, нармалізуюць гарманальны фон і павышаюць імунітэт.

Сапрапелевыя гразі возера Дзікае даюць магчымасць лячыць многія хранічныя захворванні сэрца, нервовай сістэмы, апорна-рухальнага апарата, рэпрадуктыўнай сістэмы і многіх іншых органаў.

Аналагам сапрапеляў возера Дзікае па тыпу пелоідных адкладанняў з’яўляюцца возера Малтаева (курорт “Самацвет” Свярдлоўскай вобласці) і возера Боляш (курорт “Кісегач” – адна з вядучых і найстарэйшых здраўніц Урала).

Мікалай МАЗУР

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#здоровье #лечение #санаторий #Дятловщина #озероДикое

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

36 минут ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

46 минут ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

56 минут ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

4 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

7 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago