Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Сёння, 21 ліпеня, на беразе возера ў Гезгалах разгарнулася Свята рыбака ў рамках раённага праекта “Дбайных гаспадароў славім – весела час бавім”. Рыбаловы закідвалі свае вуды і чакалі… Хто – залатую рыбку, хтосьці – вялікую, а камусьці важна было, каб клюнула хоць якая-небудзь. У той жа час на святочнай сцэне ладзіліся танцы, спяваліся песні – усё было звязана, канешне, з “рыбнай” тэмай.

Павітаў гасцей свята Няптун, і яго з’яўленне дазволіла яшчэ больш акунуцца ў атмасферу свята, якое звязана з водным царствам.

Павіншаваў са святам прысутных старшыня Жукоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта Валерый Верамейчык. Ён адзначыў, што Свята рыбака ў нашым раёне праходзіць ужо трэці раз, і заўсёды прыемна бачыць, што людзі прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Таксама Валерый Верамейчык пажадаў рыбакам “ні хваста, ні лускі”, што на рыбацкай мове азначае ўдачу.

Пакуль рыбаловы хаваліся з вудамі ў ціхіх месцах, арганізатары свята запрасілі работнікаў раённых арганізацый да ўдзелу ў вясёлай спартыўнай эстафеце.

У спаборніцтве ўдзельнічалі каманды КСУП «Жукоўшчына», Дзятлаўская ЦРБ, КСУП «Вензавец», Дзятлаўскае РУП ЖКГ.

Спаборніцтвы праходзілі ў займальнай і напружанай барацьбе. Удзельнікі лавілі кардонную рыбу, «мяшалі юшку», закідвалі мячы.

Рыбалка – гэта азарт, падстава ганарыцца сабой, калі ўлоў выдаецца добрым. Дарэчы, рыбачылі сёлета і жанчыны. Так, Святлана Раманоўская злавіла 30 грамаў рыбы і атрымала за гэта трэцяе месца. Удача паспрыяла і Арцёму Лукашыку, які прынёс здабычу вагой 225 грамаў. Лідарам сярод рыбаловаў-сапернікаў стаў Аляксей Кастусік, які паспеў злавіць 590 грамаў рыбы. Магчыма, пераможца адправіўся “разбірацца” са сваім уловам, таму дыплом і падарунак арганізатары перадалі жонцы Аляксея.

Не забыліся і пра самага маленькага ўдзельніка спаборніцтваў Мікіту Раманоўскага. Хлопчык рыбачыў з 5 гадзін раніцы і вельмі жадаў перамагчы. Яго мэтанакіраванасць падтрымалі арганізатары конкурсу, уручылі памятны падарунак і пажадалі поспехаў у наступным рыбацкім сезоне.

На працягу свята для гасцей выступалі артысты Дзятлаўшчыны. Малеча забаўлялася на атракцыёнах, не змяншалася колькасць людзей каля гандлёвых палатак з салодкай ватай, папкорнам і цацкамі.

Таксама на невялікай спартыўнай пляцоўцы валейбалісты-аматары паказвалі майстар-клас па валейболе.

Напрыканцы вясёлага мерапрыемства падвялі вынікі спартыўнай эстафеты.

Перамагчы атрымалася тым, хто быў больш спрытным, хуткім, смелым і ўмелым. Так, першае месца заняла каманда КСУП «Вензавец”, другое месца – у Дзятлаўскага РУП ЖКГ, тройку пераможцаў замкнула КСУП “Жукоўшчына”. Усе пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі ад арганізатараў. Прыз за чацвёртае месца дастаўся камандзе Дзятлаўскай ЦРБ.

Цёплае летняе надвор’е і добры настрой прысутных спрыялі ўдаламу адпачынку і выдатнаму святу.

About Author
administrator
View All Articles

1 Комментарий

  • Хороший праздник

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации