У Дварэцкай сярэдняй школе пры садзеянні раённага камітэта ГА “БРСМ” прайшоў квэст, прымеркаваны да Дня міру.
У гульні прынялі ўдзел навучэнцы 7-11 класаў. Яны падзяліліся на пяць каманд з арыгінальнымі назвамі – “Арлы”, “Усмешка”, “Агародніна-228”, “Ваўчыцы”, “Ракфелеры”.
У час квэсту камандам давялося прайсці 8 этапаў гульні. Заданні-коды былі зашыфраваны ў форме загадак і патрабавалі ад удзельнікаў нестандартнага мыслення.
Першымі знайшлі адказы на ўсе пытанні ўдзельнікі каманды “Ракфелеры”, якія і атрымалі галоўны прыз квэсту — торт. Крыху адсталі ад іх і фінішавалі другімі “Ваўчыцы”. Замкнула тройку лідараў каманда “Агародніна-228”.
В. ДзержаноўскіІ,
настаўнік Дварэцкай сярэдняй школы