Ясным вераснёўскім днём шчырыя віншаванні з юбілеем нараджэння ад блізкіх і гасцей прымала дзятлаўчанка Марыя Сухецкая.

У рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, які рэалізоўвае сектар нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, з цёплымі словамі пажаданняў і музычнай паштоўкай да юбіляркі завіталі артысты Ганна Харлінская, Марына Варган, Чэслаў Свіб. На адрас Марыі Станіславаўны гучалі шчырыя пажаданні здароўя, сонечных дзён, бадзёрасці духу, пяшчоты родных і блізкіх. Імянінніца з задавальненнем слухала песні мінулых гадоў і ўзгадвала, якім быў яе жыццёвы шлях.

Многім надзяліў лёс нашу зямлячку: былі ў яе як светлыя, так і хмурыя дні, як радасныя і прыемныя весткі, так і горыч выпрабаванняў і стратаў. Нарадзілася яна ў вёсцы Рэпкі ў сялянскай сям’і, рана засталася без матулі, гадавалася пры мачасе. Вялікай сям’і, дзе падрасталі яшчэ і чацвёра братоў, даводзілася шмат працаваць. Паколькі ў доме пераважалі мужчыны, значная частка жаночай работы лягла на кволыя плечы Марыі. Дзяўчынка ў суседніх Петрашах паспела скончыць толькі тры класы школы, як пачала дапамагаць бацькам па гаспадарцы. У пятнаццацігадовым узросце нараўне з дарослымі жанчынамі яна рвала ў полі лён, палола буракі. Пазней працавала даяркай, а пасля работы садзілася за кросны, ля якіх вельмі часта і засынала, знясіленая працоўнымі клопатамі.

У 1958 годзе Марыя вырашыла паспытаць шчасця і разам з вясковымі дзяўчатамі паехала на заробкі ва Украіну, дзе адпрацавала сельскагаспадарчы сезон.

Праўда, свой лёс, будучага мужа Міхаіла, сустрэла дома, калі гуляла на адным з вяселляў. У 1967 годзе яны таксама сталі мужам і жонкай. Жылі ў вёсцы Спасюкі. Марыя працавала паляводам, Міхаіл – трактарыстам. У маладой пары нарадзіліся тры прыгажуні дачкі – Алена, якая цяпер жыве ў Слоніме, Людміла і Таіса, якія жывуць у Дзятлаве.

У 2008 годзе мужа не стала, і Марыя Станіславаўна пераехала да сярэдняй дачкі ў Раготна, а яшчэ праз некалькі гадоў сям’я перабралася ў райцэнтр, дзе жыве і цяпер.

Марыя Станіславаўна вельмі рада, што жывуць яны тут у прыватным доме, бо і ў свае шаноўныя 80 гадоў юбілярка з задавальненнем бавіць час на градках, вырошчвае кветкі, любіць папрацаваць на зямлі. Праўда, і ў хаце ёй не сядзіцца без справы, як расказала дачка Людміла, мама любіць вязаць і заўсёды клапоціцца аб тым, каб у кожнага з блізкіх былі мяккія цёплыя шкарпэткі. Варта зазначыць, што Марыя Сухецкая – шчаслівая бабуля, бо мае пяцёра ўнукаў і столькі ж праўнукаў.

Як сцвярджае сама імянінніца, сакрэт яе даўгалецця просты: кветкі, што яна вырошчвае, радуюць вока, а родныя людзі – сэрца, якое ўмее любіць і радавацца кожнаму поспеху, кожнай добрай вестцы ад іх.

З ранняй вясны і да позняй восені Марыя Станіславаўна з задавальненнем выходзіць у кветнік і на агарод, клапоціцца пра расліны, якія дзякуюць ёй прыгожымі кветкамі і добрым ураджаем. Аднак найбольшае шчасце для яе, калі разам збіраецца вялікая сям’я. Родныя спадзяюцца, што такіх сустрэч на вяку Марыі Сухецкай будзе яшчэ вельмі і вельмі шмат.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены сектарам нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

15 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

15 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

18 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

18 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

18 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

18 часов ago