Напярэдадні 75-й гадавіны Вялікай Перамогі дзятлаўчане ўшаноўваюць памяць землякоў, трагічна загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Працоўныя калектывы Дзятлаўшчыны далучыліся да памятных мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілейнай даты. Сёлета ўсе яны пройдуць у лакальным рэжыме. Работнікі “Белаграпрамбанка”, “Беларусбанка”, раённага вузла электрасувязі, раённай газеты “Перамога”, гімназіі №1 горада Дзятлава, гісторыка-краязнаўчага музея горада Дзятлава, раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, упраўлення па працы і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама усклалі кветкі да помніка Іосіфу Філідовічу і ўзгадалі яго подзвіг.

Іосіфа Філідовіча называюць у народзе ліпічанскім Сусаніным. У 1942 годзе цаной свайго жыцця ён уратаваў партызанскі шпіталь у Ліпічанскай Пушчы. Пасля смерці ён быў узнагароджаны медалём “За адвагу”.

Наталля АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации