Многія беларускія пенсіянеры замест замежных курортаў аддаюць перавагу айчынным санаторыям.

Зараз у сістэме Міністэрства працы і сацыяльнай абароны функцыянуюць чатыры санаторыі, у якіх праходзяць курс санаторна-курортнага лячэння ветэраны працы, вайны і інваліды з рознымі профілямі захворванняў.

Санаторыі размешчаны ў спрыяльных прыродна-кліматычных умовах, што адпавядае запатрабаванасці насельніцтва:

“рэспубліканскі санаторый “Белая Вежа” для аздараўлення грамадзян з хваробамі косна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі, сістэмы кровазвароту, органаў дыхання (Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён);

“рэспубліканскі санаторый “Ясельда” для аздараўлення грамадзян з хваробамі органаў стрававання, косна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі, сістэмы кровазвароту (Брэсцкая вобласць, Пінскі раён);

“рэспубліканскі санаторый “Бярэзіна” для аздараўлення грамадзян з хваробамі сістэмы кровазвароту (Мінская вобласць, Барысаўскі раён);

“рэспубліканскі санаторый “Вяжуці” для аздараўлення грамадзян з хваробамі косна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі, сістэмы кровазвароту (Мінская вобласць, Валожынскі раён).

Дарэчы, непрацуючым грамадзянам з ліку ветэранаў працы і інвалідаў I і II групы, якія перанеслі пнеўманію, звязаную з інфекцыяй COVID-19, праз месяц пасля выздараўлення прадастаўлена права пазачарговага санаторна-курортнага лячэння ў вышэйназваных санаторыях. Часам прыйсці ў норму пацыентам пасля каранавірусу няпроста, людзям патрэбна доўгая рэабілітацыя.

Жыхарам нашага раёна па пытаннях атрымання пуцёвак трэба звяртацца да вядучага спецыяліста па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Дзятлаўскім раёне Марыны Віктараўны Міклуш на нумар 6-11-75 з панядзелка па пятніцу з 8.30 да 15.15 (абед з 13.00 да 13.45).

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ПРО:Безопасность. Чтобы дома было тепло и безопасно

Ежегодно с наступлением холодов увеличивается количество пожаров в частном секторе. С начала года на Дятловщине…

2 часа ago

Дапамажыце знайсці чалавека

У канцы 2024 года паехаў на заробкі ў Расійскую Федэрацыю з вёскі Яцвезь Дзятлаўскага раёна…

2 часа ago

Стартовал 5-й сезон проекта по футболу «ЧЕМПИОН»

В Дятлово стартовал 5-й сезон проекта по футболу «ЧЕМПИОН», который проводится при поддержке Ассоциации «Белорусская…

2 часа ago

Дань уважения и праздник для души: экскурсионная поездка посвященная Дню пожилых людей

В честь светлого и доброго праздника — Дня пожилых людей — профсоюзный комитет УЗ «Дятловская…

3 часа ago

Ведае ўчастковы. Дакументы ў залог браць нельга

Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за незаконнае адабранне або прыняцце ў залог дакументаў? Адказвае ўчастковы інспектар…

3 часа ago

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

20 часов ago