“Кубак COCA-COLA.Уступай у гульню!”

27 красавіка ў Дзятлаве на стадыёне “Колас” адбыўся раённы этап рэспубліканскага турніру па футболе “Кубак COCA-COLA. Уступай у гульню!” сярод хлопчыкаў і дзяўчынак.

Удзел у ім прынялі футбалісты з 10 школ раёна. Судзейская калегія правяла жараб’ёўку, тым самым падзяліла каманды хлопчыкаў і дзяўчынак па падгрупах. На пачатку мерапрыемства ўсіх гасцей і ўдзельнікаў  спаборніцтваў павітаў галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту  і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда, пажадаў актыўнай гульні і перамог. Узняцце нацыянальнага флага даверылі капітану каманды Хвінявіцкай школы Вікторыі Скрабко і капітану каманды гімназіі №1 г.Дзятлава Аляксандру Гуговічу.

Затым каманды пачалі гульню на некалькіх пляцоўках.

У спаборніцтвах сярод хлопчыкаў 1-е месца заняла сярэдняя школа №3 г.Дзятлава, 2-е месца – Наваельнянская СШ, 3-е месца атрымала каманда гімназіі №1 г.Дзятлава. Сярод дзяўчынак 1-е месца дасталося сярэдняй школе №3 г.Дзятлава, 2-е месца – Казлоўшчынскай СШ, 3-е месца атрымала каманда сярэдняй школы №1 г.Дзятлава. Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў футбольнага турніру!

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

Дзяўчынкі супраць хлопчыкаў сыгралі ў “Футбол у вёсцы”

Команда юных дятловчан заняла 2 место в области

“Футбол у вёсцы”: гуляюць спартсмены Гезгалаўскай школы

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

3 часа ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

5 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

5 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

8 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

8 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

8 часов ago