Вандалы ці “металісты”?

Раённы аддзел следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце крадзяжу металічнай агароджы на адной з магілаў на новаяльнянскіх могілках. Агароджа прапала ў перыяд з лістапада 2019 года па красавік 2020 года. Нанесеная шкода склала больш за 84 рублі. Злодзея шукаюць. Хутчэй за ўсё зламыснік збіраўся здаць метал у нарыхтоўчы пункт.

Па паліва – у чужы бак

Гаспадар пакінуў цягач “MAN” каля адной з хат у вёсцы Нагародавічы на ноч. Гэтым скарыстаўся злодзей, які зліў з бака вялікагруза 10 літраў дызельнага паліва. Паколькі хата, каля якой стаяла машына, таксама была адамкнёная, зламыснік вынес адтуль дзве акумулятарныя батарэі. Сваімі дзеяннямі начны “госць” нанёс пацярпеламу ўрон на суму 72 рублі 80 капеек. Асоба зламысніка вядомая праваахоўнікам, на яго ўзбуджана крымінальная справа.

Скралі з ахоўваемага цэха

З лесапільнага цэха Дзятлаўскага МПМК у адну з начэй прапаў статар рухавіка піларамы. Варта адзначыць, што цэх, дзе ўчынена злачынства, знаходзіцца на ахоўваемай ведамаснай аховай агароджанай тэрыторыі. Прадпрыемству нанесена шкода ў памеры 315 беларускіх рублёў 95 капеек. Узбуджана крымінальная справа.

Ударыў міліцыянера

У адзін з летніх вечароў на вуліцы 40 гадоў Кастрычніка райцэнтра адбыўся непрыемны інцыдэнт: дзятлаўчанін без асаблівых прычын з хуліганскім намерам нанёс некалькі ўдараў галавой у твар міліцыянеру. Варта зазначыць, што праваахоўнік быў апрануты па форме і ў час здарэння выконваў свае службовыя абавязкі. На хулігана ўзбуджана крымінальная справа.

П’яны на працоўным месцы

На начнога жывёлавода малочнатаварнай фермы быў складзены адміністрацыйны пратакол. Мужчына знаходзіўся на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення. Пакаранне для несумленнага работніка вызначыць савет прафілактыкі, аднак з упэўненасцю можна сказаць, што ў наймальніка жывёлавод цяпер будзе на асаблівым кантролі.

Даведаліся рэквізіты карткі

Чарговай ахвярай інтэрнэт-злодзеяў 3 ліпеня стаў мужчына, 1987 года нараджэння. Пацярпелы застаўся без 180 рублёў на сваім карт-рахунку з-за таго, што рэквізітамі яго карткі завалодаў камп’ютарны зламыснік. Міліцыя пераканаўча просіць дзятлаўчан нікому не паведамляць свае асабістыя даныя і рэквізіты картак, нават калі тэлефануюць “з банка”.

У агародзе не тыя кветкі

На прысядзібным участку пенсіянеркі з вёскі Галаўлі праваахоўнікі выявілі і знішчылі 10 кілаграмаў алейнага маку. Вынесена пастанова аб адміністрацыйным спагнанні. Міліцыя нагадвае гаспадарам прысядзібных участкаў, што мак і каноплі – забароненыя да вырошчвання наркатычныя расліны. Каб не быць пакаранымі, іх неабходна своечасова выполваць або выкошваць.

Уладзімір СВЯТОХА,
часова выконваючы абавязкі начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Share
Published by
administrator

Recent Posts

Дзятлаўчане праспявалі разам «Дзень Перамогі»

Святочныя мерапрыемствы 9 Мая завяршыліся акцыяй “Праспяваем "Дзень Перамогі" разам” і феерверкам. Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь…

6 часов ago

Футбол (4-й тур чемпионата Гродненской области)

9 мая в Дятлово состоялся 4-й тур чемпионата Гродненской области по футболу (республиканский региональный этап).…

9 часов ago

У Дзень Перамогі, песня, гучы!

Праграму ўрачыстасцяў да Дня Перамогі ў Дзятлаве прадоўжылі канцэрты, якія падрыхтавалі артысты раёна і госці.…

9 часов ago

Нібы сышлі з экрана: у Дзятлаве 9 Мая паказалі “жывое” кіно

Да Дня Перамогі ў Дзятлаве, у гарадскім скверы па вуліцы Міцкевіча, разгарнуліся інтэрактыўныя пляцоўкі з…

11 часов ago

Жыве Перамога ў пакаленнях. Тэатралізаваная канцэртная праграма на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве (фотафакт)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае

13 часов ago

Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі

81-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дзятлаўчане сустрэлі Маршам памяці і ўрачыстым…

14 часов ago