Раённы конкурс грацыі і прыгажосці пройдзе ў Дзятлаве.
Арганізатары мерапрыемства – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, Дзятлаўскі раённы камітэт ГА “БРСМ”, аддзел па рабоце з дзецьмі і моладдзю – запрашаюць на конкурс незамужніх дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 31 года, якія не маюць дзяцей і жывуць на тэрыторыі нашага раёна.
Заяўкі на ўдзел можна падаваць да 28 лістапада на адрас: г. Дзятлава, вул. Міцкевіча, 7, аддзел па рабоце з дзецьмі і моладдзю раённага цэнтра культуры і народнай творчасці (ckdyatlovo@grodno-region.by).
Фінал конкурсу будзе ўяўляць сабой відовішчнае тэатралізаванае прадстаўленне для шырокай аўдыторыі гледачоў.
Журы будзе ацэньваць прывабнасць, агульную эрудыцыю, пластыку, сцэнічную культуру, харэаграфічныя здольнасці, эстэтычны густ, пачуццё гумару прыгажуняў. Удзельніца, якая пераможа ў конкурсе, атрымае галоўны прыз – тытул “Краса Дзятлаўшчыны-2023”, стужку пераможцы і карону. Таксама вызначаць першую і другую віцэ-міс, міс фота, міс сімпатый гледачоў і міс топ-мадэль.
Уладальніцы тытулаў будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі ад галоўнага спонсара конкурсу: сектара культуры Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…
На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…
Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…
Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…
Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…