Раённы конкурс грацыі і прыгажосці пройдзе ў Дзятлаве.
Арганізатары мерапрыемства – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, Дзятлаўскі раённы камітэт ГА “БРСМ”, аддзел па рабоце з дзецьмі і моладдзю – запрашаюць на конкурс незамужніх дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 31 года, якія не маюць дзяцей і жывуць на тэрыторыі нашага раёна.
Заяўкі на ўдзел можна падаваць да 1 снежня на адрас: г. Дзятлава, вул. Міцкевіча, 7, аддзел па рабоце з дзецьмі і моладдзю раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, тэлефоны для даведак: 6-10-83, 6-07-90.
Фінал конкурсу будзе ўяўляць сабой відовішчнае тэатралізаванае прадстаўленне для шырокай аўдыторыі гледачоў.
Журы будзе ацэньваць прывабнасць, агульную эрудыцыю, пластыку, сцэнічную культуру, харэаграфічныя здольнасці, эстэтычны густ, пачуццё гумару прыгажуняў. Удзельніца, якая пераможа ў конкурсе, атрымае галоўны прыз – тытул “Краса Дзятлаўшчыны-2022”, стужку пераможцы і карону. Таксама вызначаць першую і другую віцэ-міс, міс фота, міс сімпатый гледачоў і міс топ-мадэль.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Ежегодно с наступлением холодов увеличивается количество пожаров в частном секторе. С начала года на Дятловщине…
У канцы 2024 года паехаў на заробкі ў Расійскую Федэрацыю з вёскі Яцвезь Дзятлаўскага раёна…
В Дятлово стартовал 5-й сезон проекта по футболу «ЧЕМПИОН», который проводится при поддержке Ассоциации «Белорусская…
В честь светлого и доброго праздника — Дня пожилых людей — профсоюзный комитет УЗ «Дятловская…
Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за незаконнае адабранне або прыняцце ў залог дакументаў? Адказвае ўчастковы інспектар…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…