Выхаванцы дашкольных груп Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы атрымалі ліст ад Бульбашыка, у якім ён прапанаваў дзецям здзейсніць цікавае квэст-падарожжа.

На “казачным” цягніку дзеці адправіліся ў падарожжа. На першым прыпынку “Казачным” выхаванцы пазнаёміліся з новай казкай “Коцік, пеўнік і лісіца” і атрымалі ў падарунак яшчэ адну кнігу з беларускай народнай казкай.

На прыпынку “Загадкавым” дзеці праявілі кемлівасць і здагадлівасць – разгадалі ўсе прапанаваныя Бульбашыкам загадкі. Самым вясёлым аказаўся прыпынак “Спартыўны” – тут прайшлі цікавыя эстафеты з мячамі, абручамі. На прыпынку “Мастацкім” выхаванцы паспрабавалі сябе ў ролі чараўнікоў – дзецям патрэбна было з дапамогай алоўкаў ператварыць звычайны круг у знаёмыя прадметы: сонейка, кветку, яблык.

З новай беларускай народнай гульнёй “Хустачка” дзеці пазнаёміліся па прыпынку “ Гульнявым”. У завяршэнні квэста дзяцей чакаў прыпынак “Апетытны”, на якім кожны атрымаў пачастунак. Квэст-падарожжа атрымалася займальным і вясёлым.

Жанна Будзевіч 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации