Кожны чалавек павінен працаваць

У Казлоўшчынскім сельскім выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам яго старшыні Алы Гародка адбылося пашыранае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку.

У ім прынялі ўдзел намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Вадзім Бялятка, члены камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Дзятлаўскага райвыканкама, доктар псіхіятр-нарколаг Барыс Отчык, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета.

Для правядзення прафілактычнай гутаркі былі запрошаны грамадзяне, якія часова не працуюць, схільныя да злоўжывання спіртнымі напоямі, якія здзейснілі адміністрацыйныя правапарушэнні.

У беспрацоўных жыхароў сельскага савета, якіх паклікалі на пасяджэнне, была рэальная магчымасць даведацца аб актуальных вакансіях і выбраць для сябе найбольш прыдатную.Ім растлумачылі, калі і з якімі дакументамі прыйсці ў службу занятасці па накіраванне на працу, таксама яны змаглі атрымаць кансультацыю доктара-нарколага.

Увагу аматараў моцных напояў засяродзілі на тым, што цяпер працэдура накіравання ў лячэбна-працоўны прафілакторый спрошчана, таму, калі не ўзяць сябе ў рукі і весці цвярозы лад жыцця, трапіць туды можна вельмі хутка, а вось наступствы будуць сур’ёзнымі.

Вадзім Бялятка адзначыў, што ўся сістэма дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва ў нашай краіне забяспечваецца за кошт бюджэту, які фарміруецца са сродкаў падаткаплацельшчыкаў, і справядліва, што кожны чалавек павінен працаваць, прыносіць карысць сабе і грамадству.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вытокі: малая радзіма

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

7 часов ago

Подведены итоги работы учебных заведений сферы культуры области

Делегация Дятловского района во главе с заведующим сектором культуры райисполкома Татьяной Ваниславчик приняла участие в…

8 часов ago

Алег Драгунскі пераабраны старшынёй арганізацыі

У Дзятлаве прайшоў справаздачна-выбарны сход раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”,…

9 часов ago

Условия для роста кукурузы в ближайшее время улучшатся — Белгидромет

Условия для роста и развития кукурузы в Беларуси в ближайшее время улучшатся, рассказали БЕЛТА в…

9 часов ago

Модернизация сельхозпроизводства на примере Витебской области стала одной из тем совещания у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по отдельным вопросам социально-экономического развития, передает корреспондент БЕЛТА. Одной…

9 часов ago

Купальный сезон продолжается: дятловские спасатели проводят рейды на водоемах

Лето подходит к концу, однако теплая погода пока не спешит уступать место осени. В Беларуси…

12 часов ago