Конкурс “Настаўнік года-2020”. Раённы этап

У сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава прайшоў фінал раённага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-2020”.

За званне пераможцаў у розных намінацыях змагаліся 15 педагогаў з 10 установаў адукацыі Дзятлаўшчыны. Падтрымаць іх прыйшлі калегі па працы, навучэнцы, іх бацькі.

Усе фіналісты крыху раней прынялі ўдзел у завочным этапе конкурсу, на якім ацэньваліся вопыт работы, характарыстыка педагога, распрацаваны ім урок, таксама настаўнікам давялося даць вучэбны занятак у незнаёмым класе, правесці яго самааналіз і паказаць майстар-клас па тэме свайго вопыту.

Прысутных павітала намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Алена Жадзейка. Яна зазначыла, што ў раёне на працягу года будзе праводзіцца нямала конкурсаў прафесійнага майстэрства ў розных галінах, настаўнікі ў 2020 годзе сталі першымі, хто ладзіць такі конкурс. На раённую сцэну выйшлі педагогі Дзятлаўшчыны, якія ўжо з’яўляюцца лепшымі ў сваіх навучальных установах. Яны прайшлі шэраг іспытаў, а цяпер сустрэліся ў фінале, каб творча расказаць аб сваёй педагагічнай дзейнасці. Алена Іванаўна пажадала ўсім канкурсантам поспехаў, а тым, хто стане раённымі пераможцамі ў сваіх намінацыях, – дастойна прадставіць Дзятлаўшчыну на абласным, а, магчыма, і рэспубліканскім этапах.

Заданнем на фінал было публічнае прадстаўленне сістэмы педагагічнай дзейнасці. Настаўнікі рабілі гэта ў творчай форме. Удзельнікаў на сцэну запрашалі па намінацыях, згодна з папярэдняй жараб’ёўкай. У розных фарматах педагогі расказалі, як кожны свой працоўны дзень вядуць навучэнцаў па краіне ведаў, выклікаюць у дзяцей цікавасць да заняткаў, дапамагаюць ствараць новае і арыгінальнае, вучаць быць даследчыкамі. Фіналісты падрыхтавалі творчыя справаздачы, відэапрэзентацыі, інтэрв’ю, інтэрактыўныя формы работы з залай, вершы, відэафрагменты ўрокаў, завочныя падарожжы.

Нарэшце прыспеў час падводзіць вынікі фіналу. Да атрыманых у час выступлення балаў журы прыплюсавала яшчэ і тыя, што настаўнікі “назапасілі” ў час папярэдніх этапаў раённага конкурсу. Узнагароды і сертыфікаты канкурсантам уручылі Алена Жадзейка і Таццяна Кулеш.

У намінацыі “Выхавальнік дашкольнай адукацыі” дыпломам другой ступені адзначана Наталля Мацюкевіч, выхавальнік дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці горада Дзятлава; сертыфікат конкурсу атрымала Ірына Венская, выхавальнік Казлоўшчынскага ясляў-сада.

У намінацыі “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура” стала пераможцай і ўладальніцай дыплома першай ступені настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава Святлана Салаўёва; дыплом трэцяй ступені атрымала настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 горада Дзятлава Святлана Лябецкая; сертыфікатамі конкурсу адзначаны настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Вераніка Ярмаловіч; сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава Марына Паўлючык; Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы Марына Нячай.

 

Пераможцай намінацыі “Замежныя мовы” стала настаўніца англійскай мовы Гезгалаўскай сярэдняй школы Наталля Ліцкевіч.

Дыпломы трэцяй ступені ў намінацыі “Пачатковыя класы” атрымалі настаўніцы пачатковых класаў Новаяльнянскай сярэдняй школы Вольга Юшкевіч і Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Святлана Буйко.

У намінацыі “Музыка, выяўленчае мастацтва, мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе” дыпломам трэцяй ступені адзначана настаўніца выяўленчага мастацтва сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава Ала Івашэвіч.

Пераможцай намінацыі “ Хімія, біялогія” і ўладальніцай дыплома першай ступені стала настаўніца біялогіі Новаяльнянскай сярэдняй школы Алена Баковіч; сертыфікатамі адзначаны настаўнік хіміі гімназіі № 1 горада Дзятлава Мікалай Губко і настаўніца біялогіі Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Наталля Жых.

Дыплом першай ступені ў намінацыі “Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія” заваявала настаўніца геаграфіі гімназіі № 1 горада Дзятлава Наталля Клімец.

Удзельнікаў фіналу павіншавалі і ўручылі кветкі старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі і калегі па працы.

Уладальніцам дыпломаў першай ступені раённага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-2020” Алене Баковіч, Наталлі Клімец, Святлане Салаўёвай, Наталлі Ліцкевіч пажадалі далейшых поспехаў. Яны будуць прадстаўляць Дзятлаўшчыну на абласным этапе.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Прамая тэлефонная лінія

28 жніўня з 10 да 12 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела па працы і…

9 часов ago

«Освей» и промышленная союзная политика. Что обсудили Александр Лукашенко и Денис Мантуров на встрече в Минске

Время подталкивает Беларусь и Россию к тому, чтобы работать вместе. Об этом Президент Беларуси Александр…

10 часов ago

ГрадусПлюс. Як адбіцца ад сабак?

У час Адзінага дня інфармавання да адной з інфармацыйных груп звярнулася дзятлаўчанка. Жанчына наракала на…

10 часов ago

КГК выявил нарушения трудовой дисциплины

В ходе контрольных мероприятий Комитета государственного контроля Гродненской области неоднократно устанавливались нарушения трудовой дисциплины в…

10 часов ago

Страхаванне аб’ектаў нерухомасці – стратэгічна дакладнае кіраўніцкае рашэнне

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці сістэматычна рэгіструюцца небяспечныя метэаралагічныя з’явы, якія негатыўна ўплываюць на функцыянаванне аб’ектаў…

12 часов ago

Футбол (вторая лига, региональный этап)

В Островце завершился 14-й тур чемпионата Гродненской области по футболу (вторая лига, региональный этап). В…

12 часов ago