Конкурс для самых актыўных і музычных

Хто лепш за ўсіх знаёмы з беларускімі народнымі песнямі?

Хто зможа станцаваць любы танец ‒ ад полькі і танга да “танца маленькіх качанят”? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні мы даведаліся, пабываўшы на брэйн-рынгу, арганізаваным сектарам па рабоце з моладдзю Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці.

У спаборніцтве прынялі ўдзел тры каманды: навучэнцы гімназіі №1, СШ №1 і СШ №3 г. Дзятлава. Удзельнікам трэба было прайсці тры этапы конкурсу: адгадаць мелодыю, успомніць песню па ключавым слове і станцаваць танец, прапанаваны вядучай. За кожны з этапаў журы конкурсу ў складзе дзяржаўнага інспектара па ахове працы Сяргея Малышчыка, выкладчыцы школы мастацтваў Таццяны Шостка, кіраўніцы ўзорнай тэатральнай студыі “Мелодыя душы” Аксаны Кашляк і доктара Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Наталлі Павачкі, налічвалі ўдзельнікам балы. Суддзі звярталі ўвагу не толькі на дакладнасць і падрабязнасць адказаў, але і на тое, як адказвалі ўдзельнікі ‒ цаніліся акцёрскае майстэрства, гумар і пазітыўнасць.

Варта згадаць і пра чаяванне, якое адбылося ў час падліку балаў. Удзельнікі змаглі не толькі падсілкавацца пасля актыўных і вясёлых конкурсаў, але і пазнаёміцца ​​і пагутарыць адзін з адным. У ходзе абмеркавання ўражанняў яны прыйшлі да адзінай думкі: хочацца, каб такіх мерапрыемстваў, якія аб’ядноўваюць актыўную моладзь горада, было больш.

Настаў час падвесці вынікі вечара і даведацца, хто ж стаў пераможцам. Вынікі размеркаваліся наступным чынам: на трэцім месцы апынулася гімназія № 1 г. Дзятлава, на другім ‒ СШ № 1, на першым ‒ СШ № 3.

Пасля абвяшчэння вынікаў да ўдзельнікаў звярнуўся Сяргей Малышчык:

‒ Памятаю, калі я быў маладым, то таксама рваўся на сцэну і нічога не баяўся. Жадаю вам таго ж: ніколі не саромейцеся і рухайцеся толькі наперад. Памятайце, што вы вельмі таленавітыя, вы ‒ будучыня нашай краіны. Добра вучыцеся ў школе і ва ўніверсітэтах, а пасля вяртайцеся да сябе на малую радзіму.

На гэтай натхняльнай ноце і завяршыўся вечар. Спадзяёмся, што рабяты будуць і далей такімі ж актыўнымі і таленавітымі, а гэта спаборніцтва стане далёка не апошнім у іх жыцці.

Марыя ПАПОВА

administrator

Recent Posts

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

8 часов ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

8 часов ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

11 часов ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

13 часов ago

Актуальнае меркаванне. Доўгатэрміновы працэс, які складаецца з адказных дзеянняў кожнага

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

14 часов ago

Госавтоинспекция напоминает правила проезда перекрестков и пешеходных переходов!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствует о том, что одними из причин совершения дорожно-транспортных…

15 часов ago