Колькi «пражывуць» нарэзка з сыру i каўбас? Якiмi прадуктамi, здавалася б, з доўгiм тэрмiнам захоўвання, на год наперад не запасешся?

На некаторых прадуктах пiшуць тэрмiн прыдатнасцi пасля адкрыцця ўпакоўкi. А тыя, на якiх не пiшуць, значыць, можназахоўвацьколькiзаўгодна? Гэта не так. Кожны прадукт мае тэрмiн прыдатнасцi —  як да, так i пасляадкрыццяўпакоўкi. Нават тыя, што некаторыя з нас запасаюць мяшкамi i канiстрамi i захоўваюць адкрытымi —  цукар, мука, крупы, алей, бульба.

Напрыклад, грэчка-ядрыца ў тары можа захоўвацца да 20 месяцаў, а пасля яе адкрыцця —  усяго пяць месяцаў. Тэрмiн прыдатнасцi рассыпной гарбаты, пакуль яна запакаваная, складае ад года да двух, а калi пачак адкрыты, то не больш за месяц.

Цукровы пясок у мяшках захоўваецца да васьмi гадоў, а без —  усяго два. Праўда, пры забеспячэннi правiльных умоў цукар можа захоўвацца амаль вечна. Як i соль, яблычны воцат, белы рыс, сушаныя бабы, кукурузны крухмал i мёд.

А колькi ж можна захоўваць адкрытыя прадукты ў халадзiльнiку? Сыр, каўбасы, сасiскi, рыба, курыца i iм падобныя прадукты адносяцца да скорапсавальных i пасля адкрыцця ўпакоўкi павiнны быць з’едзены на працягу 12 гадзiн. Прычым пры ўмове, што гэты час ежа правядзе менавiта ў халадзiльнiку, а не на плiце або стале. Асаблiва «капрызныя» нарэзкi, якiя ў краме запакавалi ў звычайную плёнку.

Пасля адкрыцця ўпакоўкi сыры могуць захоўвацца ад 72 гадзiн да пяці дзён. Вараныя каўбасы захоўваюцца каля 24 гадзiн, а вэнджаныя каўбасы могуць захоўвацца да трох тыдняў. Селядзец пасля адкрыцця можа захоўвацца да 48 гадзiн, а тарты i пiрожныя ў залежнасцi ад складу крэму —  ад шасцiгадзiн да трох дзён.

Аказваецца, нават маразiлка не так ужо каб надоўга падаўжае тэрмiн ежы. Тыя ж бекон цi малако нельга трымаць у маразiльнай камеры больш за месяц, каўбасу —  больш за два, тлустую рыбу — больш за тры, а марозiва — даўжэй за чатыры месяцы.

Вольга БОЛБАТ,
доктар агульнай практыкі Дзятлаўскай ЦРБ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации